Класс: Тэма: Лады дзеяслова. Мэты. Лады дзеяслова
12 дзеяслоў
12.Сфармуляваць сутнасць паняцця дзеяслова як часціны мовы. Ахарактарызаваць асаблівасці сістэмы форм дзеяслова. Пракаменціраваць утварэнне дзеяслоўных форм ад двух тыпаў асноў. Ахарактарызаваць значэнне форм абвеснага, умоўнага і загаднага ладу дзеяслова, спосабы ўтварэння форм загаднага і ўмоўнага ладу.
Дзеяслоў - адна з асноўных знамянальных часцін мовы, якая абазначае дзеянне, працэс або стан, што адбываюцца ў пэўным часе, і выражае іх праз формы асобы, ліку, часу, ладу, а таксама роду, трывання і стану: Чайкі з крыкам кружыліся над берагам, імкліва падалі ў ваду, састрыгалі крыламі загусцелую плынь, узляталі ў пабляклае неба, губляючы з пер 'я буйныя кроплі вады. (Грах.)
Дзеясловы могуць абазначаць:
фізічнае дзеянне: жаць, касіць, пячы;
рух: ісці, бегчы, ляцець, плыць;
маўленне і думку: гаварыць, думаць, марыць;
стан: стаяць, ляжаць, сядзець;
пераход з аднаго стану ў другі: замярзаць, закіпаць, раставаць;
стаўленне асобы да каго-небудзь (чаго-небудзь): любіць, ненавідзець, кпіць.
Дзеяслоў характарызуецца катэгорыямі стану, ладу, часу, асобы, ліку, а ў некаторых формах і роду. Дзеясловы бываюць пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя, закончанага ці незакончанага трывання.
Дзеяслову ўласціва складаная сістэма формаў. На аснове функцый дзеясловаў і іх граматычных катэгорый разглядаюцца наступныя формы: інфінітыў (неазначальная форма), асабовыя формы, дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе. 3 іх інфінітыў і дзеепрыслоўе з'яўляюцца нязменнымі, асабовыя формы - спрагальнымі, а дзеепрыметнік - неспрагальная форма.
Усе дзеясловы могуць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы: убачыць брата, сказаць брату, сустрэцца з братам.
Да ўсіх дзеяслоўных формаў можа прымыкаць прыслоўе: добра зрабіць, добра зраблю, добра зроблены, добра зрабіўшы.
Роля ў сказе залежыць ад формы дзеяслова. Спрагальныя формы заўсёды выконваюць ролю выказніка: Людзей кранае кожны раз да слёз і радуе іх позірк чалавечы бязвоблачная чысціня нябес сваёй ад сонца выцвілай сінечай. (Аўр.) Інфінітыў можа быць любым членам сказа.
Дзеепрыметнік можа выконваць ролю выказніка: Усюды развешаны нейлонавыя, капронавыя курткі, жакеткі, світэры, шалі, хусткі. (I. Н.) або азначэння: Яна ў тым жа паліто, што прыязджала на святы, з-пад вязанага шаля выглядае ўзбуджаны твар. (I. Н.) Дзеепрыслоўе выступае ў ролі розных акалічнасцей: Тады мы, прыгнуўшыся, пабеглі да мастка. (I. Н.)
Кожная дзеяслоўная форма мае сваю аснову:
- у інфінітыва і дзеепрыслоўя чыстая аснова: чытаць, ісці, чытаючы, ідучы;
- у асабовых формах і ў дзеепрыметніку, як і ва ўсіх зменных словах, асновай з'яўляецца частка слова без канчатка: напіш-у, напісан-ы.
Але вылучаюць яшчэ дзве асновы дзеяслова - тыя, што з'яўляюцца ўтваральнымі для дзеяслоўных формаў: 1) аснову інфінітыва і 2) аснову цяперашняга часу (для дзеясловаў незакончанага трывання) або будучага часу (для дзеясловаў закончанага трывання).
Аснова інфінітыва - гэта частка інфінітыва без канцавога суфікса: чыта-ць, іс-ці, бег-чы, вучы-ц-ца, нес-ці-ся.
Ад гэтай асновы ўтвараюцца формы прошлага часу абвеснага ладу: прачыта-ць - прачытаў, прачытала; формы ўмоўнага ладу: прачытаў бы, прачытала б; дзеепрыметнікі прошлага часу: прачытаны; дзеепрыслоўі закончанага трывання: прачытаўшы.
Аснова цяперашняга (будучага) часу - гэта частка дзеяслова без канчатка. Гэтая аснова вызначаецца адыманнем асабовага канчатка ад формы 3-й асобы множнага ліку: чытаюць - чытай-уць; ідуць - ід-уць; просяць - прос'-аць; змагаюцца - змагай-уц-ца.
Ад асновы цяперашняга (будучага) часу ўтвараюцца ўсе асабовыя формы абвеснага ладу: чытаем, чытаеце; формы загаднага ладу: чытай, чытайце; дзеепрыметнікі цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -ач-: квітнеючы; дзеепрыслоўі незакончанага трывання: чытай-учы, леж-ачы, ід-учы.
Катэгорыя ладу выражае адносіны дзеяння, абазначанага дзеясловамі, да рэчаіснасці. Гэтыя адносіны ўстанаўліваюцца тым, хто гаворыць. Дзеянне можа быць рэальным (якое сапраўды існуе або не існуе ў пэўным часе) і нерэальным (магчымым або пажаданым): зра-біў, зрабіў бы, зрабі.
Дзеясловы могуць ужывацца ў формах абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладу.
Дзеясловы абвеснага ладу абазначаюць дзеянне як рэальны факт, сцвярджаючы ці адмаўляючы яго наяўнасць у цяперашнім, прошлым ці будучым часе. Дзеясловы абвеснага ладу, за выключэннем безасабовых, маюць формы асобы і ліку (а ў прошлым часе - і роду): Мерна цікаюць на сцяне ходзікі, але з печы не ўбачыш, колькі часу. (I. Н.) Калі поруч аратых раць, не ўпаду я, дайду да сонца, што схавалася ў баразёнцы... (П. М.)
Формы загаднага ладу паказваюць, што дзеянне павінна ажыццявіцца ў выніку пабуджэння, патрабавання ці просьбы, прычым гэтае пабуджэнне (патрабаванне, просьба) можа быць накіравана і да неадушаўлёных прадметаў, што ўспрымаюцца як адушаўлёныя: Прыйдзі пад вечар ты на поле і палюбуйся ім, саколе! (К-с) Ляці, імчыся, думка, вышай, далей... (Куп.)
Загадны лад мае пяць формаў: 2-й і 3-й асобы адзіночнага ліку, 1-й, 2-й і 3-й асобы множнага ліку. Найбольш ужывальнымі з'яўляюцца формы 2-й асобы.
Формы 2-й асобы адзіночнага ліку ўтвараюцца ад асновы цяперашняга (будучага) часу далучэннем да яе суфіксаў -і, -ы (нясі, падмяці, бяры, скажы) або без далучэння суфіксаў (сып, стань, слухай).
! У многіх вучэбных дапаможніках -і, -ы трактуюцца як канчаткі.
Асобную групу складаюць дзеясловы біць, піць, ліць, віць, якія ў загадным ладзе маюць форму бі, пі, лі, ві.
Існуе група дзеясловаў, якія ўтвараюць форму 2-й асобы не ад асновы цяперашняга часу: а) дзеясловы з асновай цяперашняга часу на –ай: прадаваць - прадай-уць - прадавай-, б) дзеяслоў даць: дад-уць - дай; в) дзеяслоў есці: яд-уць - еш і пад.
Форма 2-й асобы множнага ліку ўтвараецца ад формы 2-й асобы адзіночнага ліку пры дапамозе постфікса -це: нясіце, сыпце, станьце, слухайце, біце, дайце, ешце. Шануйце хлеб: у ім - цяпло душы, зямлі і сонца. (Гіл.)
Формы 1-й асобы множнага ліку маюць канчаткі -ем, (-ш, -ам), -ім(-ым): Сябры, успомнім пра сяброў, пра тых, што не прыйшлі. (Бр.) Некаторыя з формаў 1-й асобы супадаюць з формай будучага простага часу: скажам, возьмем, зробім; другія маюць спецыфічныя формы: бярэм, ідзем, нясем. Адметнасцю беларускай мовы з'яўляецца форма на -ма: гляньма, кіньма, рэжма.
Для выражэння загаду ў дачыненні да 1-й асобы множнага ліку ўжываюцца апісальныя формы з часціцай давай (давайце) і дзеясловам у форме інфінітыва (давай пісаць) або будучага простага часу (давай напішам).
Формы 3-й асобы ўтвараюцца далучэннем часціцы няхай (хай) да формы 3-й асобы: няхай зробяць, хай прачытаюць. У вашым калгасе шырокае поле, няхай жа для шчасця цвіце ваша доля.
Дзеясловы ўмоўнага ладу абазначаюць дзеянне магчымае, пажаданае, якое можа ці магло б адбыцца пры пэўных умовах: На свеце, мусіць, добра ўсё было б, каб людзі болей думалі пра жыта!
Формы ўмоўнага ладу ўтвараюцца спалучэннем формаў дзеяслова прошлага часу з часціцай бы (б): купіў бы, купіла б.
! Дзеясловы ва ўмоўным ладзе змяняюцца па родах і ліках, але не маюць формаў асобы і часу. Часціца бы (б) можа знаходзіцца як пры самім дзеяслове, так і пры іншых членах сказа: Я быў бы шчаслівы бязмерна, калі будалося мне здзейсніць надзеімаіх незабыўных настаўнікаў і сяброў.
Умоўны лад можа ўжывацца ў значэнні абвеснага: Я параіў бы табе не спяшацца (значэнне “я раю”), а таксама загаднага: Схадзіў бы ты да суседа, пагаварыў з ім.
Загадны лад можа ўжывацца ў значэнні ўмоўнага: Дакраніся да дрэва, зрабі толькі знак - шчодра рыне густы, узбунтаваны сок. (Гл.)
studfiles.net
Класс: Тэма: Лады дзеяслова. Мэты
Грышкевіч Алена Мікалаеўна,настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Затур’янскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»
Класс: 6.
Тэма: Лады дзеяслова.
Мэты: дапамагчы вучням асэнсаваць граматычнае значэнне ладу дзеяслова, пазнаёміць з асаблівасцямі ўжывання, утварэння і правапісу формаў ладоў дзеяслова, выпрацоўваць уменні вызначаць лад дзеяслова, спосаб утварэння; даваць характарыстыку формам ладоў дзеяслова, правільна ўжываць іх у маўленні; праз сістэму заданняў і практыкаванняў паўплываць на выхаванне цікавасці вучняў да гістарычнага мінулага сваёй краіны, пачуцця павагі да нашых продкаў.
Тып: урок засваення новых ведаў.
Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / В.П.Красней, Я.М.Язерская, С.Р.Рачэўскі. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009; эпіграф да ўрока; карткі з заданнямі.
Эпіграф:
Трэба ведаць, сэрца просіць,
як бацькам, дзядам жылося.
П. Броўка
Ход урока
І. Арганізацыйны момант.
ІІ. Стварэнне псіхалагічнага настрою.
Будзь заўсёды, як Радзіма, добры,
Будзь ласкавы, як яе трава,
Будзь высокі, без памкненняў дробных,
Як над полем неба сінява.
Просты будзь, як калыханка маці,
Дбайны будзь, як сейбіт і ратай,
Нават калі ўсё на свеце страціў –
Заклінаю: гэта – не аддай!
В.Зуёнак
- Да чаго заклікае паэт?
- Якія з пералічаных ім якасцей спатрэбяцца вам на сённяшнім уроку?
- Тлумачэнне новага матэрыялу.
На дошцы запісаны тэкст:
Дзяды нашы св...тыя, хадзіце да нас вяч...раці. Чакаем вас, як тыс...чы, сотні гадоў назад чакалі. Хадзіце на б...седу ціхую, спавядальную ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў: і старыя, і немаўляты, і маці, і сёстры, і браты, і бацькі, і людзі ч...жыя, незнаёмыя. Мы пагаварылі б з вамі, дзяды, як гаворым ля могілак на Радаўніцу, і перад Калядамі, і на Сёмуху. Бо як ж...ве прырода разважна, так і памяць наша не згасае, асв...тляе шляхі наступнікам. Верым, як некалі верылі вы, дзяды нашыя, чалавек не знікне бе... следу. Душа ягоная ў нас, у Сусвеце. Гэта тыя, хто адышоў ад с...ежак з...мных, перадаюць нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас пуцявіны нашыя да дзяцей, унукаў у вечнасць ідуць...
Настаўнік агучвае тэкст і ставіць задачу:
- Вызначыць тып і стыль тэксту (тып – разважанне, стыль - публіцыстычны).
- Уставіць прапушчаныя літары (1 вучань ідзе да дошкі)
- Знайсці ў тэксце звароткі.
- Пра якія святы ўпамінання продкаў гаворыцца ў гэтым тэксце? (Сёмуха, Каляды, Радаўніца і Дзяды)
Дзеці атрымліваюць заданне па варыянтах:
1 варыянт | 2 варыянт | 3 варыянт |
Выпісвае дзеясловы, якія абазначаюць рэальнае дзеянне (дзеянне, якое адбывалася, адбываецца ці будзе адбывацца) | Выпісвае дзеясловы, якія абазначаюць магчымае дзеянне (якое адбудзецца пры пэўнай умове) | Выпісвае дзеясловы, якія абазначаюць пажаданае дзеянне (якія абазначаюць просьбу, загад, заклік, запрашэнне) |
Паспрабуйце вызначыць час дзеясловаў (для трох радоў) ( 2 – 3 хвіліны працуюць з тэкстам).
1 варыянт – называе дзеясловы: чакаем, чакалі, жыў, гаворым, жыве, не згасае, асвятляе, верым, не знікне, адышоў, перадаюць, ідуць.
2 варыянт – называе дзеяслоў: пагаварылі б.
3 варыянт – называе свае дзеяслоў: хадзіце.
- Скажыце, якія з трох груп дзеясловаў маюць часавыя формы? (дзеясловы, якія абазначаюць рэальнае дзеянне, якое адбывалася, адбываецца ці будзе адбывацца).
ІV. Замацаванне новага матэрыялу.
Такім чынам, дзеясловы, якія абазначаюць рэальнае дзеянне, якое адбывалася, адбываецца ці будзе адбывацца, называецца дзеясловамі абвеснага ладу.
Праца з падручнікам.- А зараз прачытайце і скажыце, пра што мы з вамі яшчэ не гаварылі?
Настаўнік чытае: “Не саромся, беларусе, гаманіць па-свойму – у роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб”. (З. Бядуля).
- Звярніце ўвагу на выдзеленыя дзеясловы. Рэальнае, магчымае ці пажаданае дзеянне яны абазначаюць?
2. Вызначыць лад дзеясловаў.
1 варыянт. Каб у беларусаў было больш абвострана пачуццё нацыянальнай годнасці, яны ...
2 варыянт. Беларусы не саромеюцца ...
3 варыянт. Мы шануем ...
(Вучні зачытваюць свае дапісаныя сказы, вызначаюць лад дзеясловаў у гэтых сказах).
Фізкультхвілінка.
Я называю вам словы, а вы выконваеце адпаведныя дзеянні: калі гэта назоўнік – рукі ўверх, памахалі, прыметнік – паварот направа, дзеяслоў – паварот налева.
Спадчына, любіць, матчына, мова, мілагучная, шанаваць, народ, край, родны, услаўляць, радзіма, дарагая, квітнець.
Праца ў групах (4 групы) (вучні працуюць алоўкамі)
Даецца ўсім аднолькавы тэкст (надрукаваны). Спачатку чытае настаўнік:
Напярэдадні Змітраўкі мыецца падлога, лавы, беляцца сцены, стол засцілаецца чыстым абрусам. Мэбля растаўляецца па кутках і ля сцен, каб не замінала духам продкаў, што збяруцца на радзінную бяседу.
Раніцай у суботу на Змітраўскія Дзяды рыхтуюцца ў вялікай колькасці стравы, усе ўстаюць рана, чыста мыюцца, апранаюцца ў самаробнае вышыванае святочнае адзенне, запальваюць свечкі і моляцца.
Са словамі “Памяні, божухна, нашых святых дзядоў!” гаспадар на сподачак, пакрыты блінамі, адкладвае па лыжцы ад кожнае пададзенае стравы (па традыцыі іх павінна быць сем, абавязкова рыба, грыбы і каша) і ставіць на надваконне. У гэты час ён прымаўляе: “Святые дзяды, прыдзіце сюды – гэта для вас!” Усе члены сям’і ўслед тройчы паўтараюць словы гаспадара.
Усе шчыра верылі ў тое, што цені продкаў нябачна выходзяць з магіл і побач з жывымі за сталом жывяцца парай, якая ідзе ад страў. Той, хто жадаў убачыць продкаў, павінен быў ўвайсці ў сенцы і праз акенца над дзвярыма паглядзець у пакой. Напэўна, не адзін цікаўны зрабіў бы гэта, калі б не пагражала небяспека смерці: смяльчак, які адважыўся на такі ўчынак, па павер’ю, мусіў памерці ў той жа год.
Даюцца заданні групам:
1 група – вызначыць тып і стыль тэксту (апісанне, мастацкі);
2 група – растлумачыць лексічнае значэнне слоў: абрус, сподачак, надваконне, страва, радзінная
3 група – знайсці і падкрэсліць дзеясловы абвеснага ладу, вызначыць іх час;
4 група – знайсці і падкрэсліць дзеясловы ўмоўнага і загаднага ладу.
(На выкананне заданняў даецца 5 хвілін) (Адказы вучняў)
- Якія атрыбуты ці сімвалы былі абавязковымі на Дзяды? (белы абрус, запаленыя свечкі, малітва, каша).
Задача: Скласці невялікі тэкст па партрэту (4 – 5 сказаў), ужываючы дзеясловы абвеснага, умоўнага ладу.
(На выкананне заданняў даецца 5 хвілін)
Праца ў парах
- Складзіце невялікі тэкст малітвы, звяртаючыся да нашых продкаў. Што б вы хацелі папрасіць, якое пажаданне выказаць у ёй. Пры гэтым ужывайце дзеясловы розных ладоў.
- Продкаў мы ўспомнілі, малітву прагаварылі, засталося толькі запаліць свечкі.
Выходзяць тры вучні.
1 вучань (запальвае свечку)
Запалю свечку –
Памалюся за сваіх дзядоў,
За ўсіх памерлых, за ўсіх адрынутых,
За ўсіх, каго ніхто не згадае.
2 вучань (запальвае свечку)
Яшчэ адну свечку запалю –
Памалюся за сваіх бацькоў і нашчадкаў,
За ўсіх блізкіх і далёкіх,
За ўсіх, хто ходзіць пад сонцам.
3-ці вучань (запальвае свечку)
Апошнюю свечку запалю –
Малюся за сваю Беларусь,
Бо без яе не будзе ўсіх нас,
Не будзе нашчадкаў,
Не будзе продкаў
(Магіл без зямлі не бывае)
Не будзе мяне –
А без мяне не будзе і свету,
Якім я жыву.
Разам!
Гарыце ж заўсёды, тры свечкі!
V. Рэфлексія.Прадоўжыце выказванні:
Я даведаўся, што …
Мне спадабалася …
Я хваляваўся …
VІ. Дамашняе заданне.
Практыкаванне 523 ці знайсці ў бібліятэцы звесткі пра адзін з абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці продкаў (Сёмуха, Каляды, Радаўніца). Творча аформіць.
VІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.
vuchoba.org

- А зараз падумайце і скажыце, якія дзеясловы будуць назвацца дзеясловамі ўмоўнага ладу?
- А загаднага?
- А зараз прачытайце і скажыце, пра што мы з вамі яшчэ не гаварылі?

www.shkola.of.by

www.vuchoba.org