4.2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Грамадскі лад


8 Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст

Білет 8. Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст. Развіцце феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча.

Грамадскі лад усходніх славян VIII-IX стст. У ІХ ст. на тэрыторыі сучаснай Беларусі жылі ўсходнеславянскія (крывічы, дрыгавічы, радзімічы) і роднасныя ім па паходжанню з адзінай індаеўрапейскай асновай балцкія (літва, яцвягі, дайнова) плямёны. Лінгвісты даказваюць, што з распадам індаеўрапейскай супольнасці з яе спачатку выдзелілася балта-славянская групоўка, якая потым распалася на 2 галіны. Так гістарычна склалася, што балты першымі асвоілі беларускія землі. К моманту прыходу славян яны знаходзіліся на апошняй стадыі першабытнасці. Разлажэнне родаплемянных адносін у славян ішло больш імкліва, чым у балтаў.

Трывалай, стабільнай этнічнай мяжы паміж славянамі і балтамі не было. Кожны з іх жыў сваім кампактным этнічным масівам, паміж якімі мелася вялікая кантактная зона, у якой этнасы жылі "чересполосно' ці адзін пры другім. Узаемаадносіны славян і балтаў у гэтай зоне насілі цесны міралюбівы характар. Сведчаннем таму з'яўляецца захаванне славянамі балцкай гідраніміі (назваў рэк і азёр) і шырокае распаўсюджванне змяшаных шлюбаў.

Адбываецца этнічная інтэграцыя русі (усходнеславянскіх плямёнаў) з літвой і астатнімі балтамі, у выніку чаго ідзе сціранне этнічнай мяжы паміж этнасамі, у якім перамогу (найперш этнакультурную) атрымлівае носьбіт больш высокай культуры. Ідзе асіміляцыя балтаў славянамі. Чым далей на паўночны захад, тым менш адчувальны быў гэты працэс. Жамойты захавалі сваю балцкасць. Славянізацыя балтаў у гэтай кантактнай зоне актыўна ішла да 12-13 ст, але не была завершанай і працягвалася ў наступныя стагоддзі, набыўшы ўжо форму беларусізацыі.

3 другога боку, славяне ўбіралі ў сябе элементы культуры і мовы балцкіх народаў. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у IX ст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся тры асноўныя сацыяльна-эканамічныя ўклады: родаплемянны, рабаўладальніцкі і феадальны, які паступова станавіўся пануючым.

У гістарыяграфіі Беларусі ў пасляваенныя гады ўсталяваўся стэрэатып, паводле якога сацыяльна-эканамічныя адносіны ў IXст. былі феадальнымі, а феадалізм як фармацыя пачаўся на Беларусі менавіта з IX ст. Гэты стэрэатып грунтоўна аспрэчваецца некаторымі гісторыкамі. Так, развіццё феадальных адносін у жыўшых на Беларусі балтаў пачалося пазней, чым у славян. У канцы XII - пачатку 13 ст. яны толькі знаходзіліся на стадыі складвання раннефеадальнага_грамадства. Дынаміка развіцця славян і балтаў была такая, што цяжка высветліць, калі канчаецца ваенная дэмакратыя і пачынаецца феадалізм. Утваралася шматукладнае грамадства, дзе феадальны ўклад паступова пераважаў над іншымі (родаплемянным і рабаўладальніцкім). Сацыяльная рознаўкладнасць - характэрная рыса многіх грамадстваў, якія ў сваім развіцці выйшлі за межы першабытнай абшчыны.

Існуюць сведчанні аб вялікай колькасці рабоў з краін Усходняй Еўропы, у тым ліку славянскіх, у IX—X стст. Але адсутнічаюць даныя аб значным выкарыстанні працы рабоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Праца рабоў тут, відавочна, не магла канкурыраваць з працоўнай дзейнасцю вольных земляробаў.

Асноўны пласт старажытнабеларускага грамадства складалі сяляне. Яны сяліліся ў невялікіх сёлах-"весях". Адміністрацыйным і рэлігійным цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло-пагост. Жыллём служылі невялікія наземныя зрубы, радзей - паўзямлянкі. У кутку ля ўваходу размяшчалася нізкая глінабітная печ без трубы, якая тапілася “ па-чорнаму".

Сялянская гаспадарка (“дым") вялася сям'ёй. Спачатку гэта была вялікая патрыярхальная сям'я, ці "дворышча", калі бацькі і іх жанатыя сыны сумесна вялі гаспадарку на зямлі. Вялікія сем'і месцамі захоўваліся на Беларусі на працягу некалькіх стагоддзяў феадальнай эпохі. У другой палове тысячагоддзя назіраецца працэс распадзення вялікіх сем'яў. Жанатыя сыны аддзяляюцца ад бацькоўскай гаспадаркі і ўтвараюць малыя сем'і, якія вядуць самастойную гаспадарку.

Для гаспадарчага жыцця вясковай сям'і быў характэрны натуральны ўклад. Сельскі жыхар сам задавальняў свае асноўныя патрэбы. Сяляне не толькі выраблялі ўсе неабходныя прадукты харчавання, але пралі і ткалі, шылі адзенне і абутак, будавалі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, рабілі няхітрую мэблю, посуд і г.д. Разам з тым частку неабходных прылад працы, інструментаў, упрыгажэнні сяляне набывалі ў рамеснікаў і дробных гандляроў, абменьвалі іх на вырабленыя ў сваёй гаспадарцы прадукты харчавання.

Земляробчае насельніцтва было арганізавана ў абшчыны ("верв", "грамада"). Яны складаліся з усіх сем'яў адной або некалькіх вёсак. Абшчына выконвала адміністрацыйныя і судовыя функцыі. Яна прыйшла на змену бацькоўскаму роду, які распадаўся. Абшчыннікі былі звязаны паміж сабой кругавой парукой (сумеснай адказнасцю) за злачынствы, учыненыя на яе тэрыторыі, калі злачынца невядомы, пакрывалі нанесеныя гаспадарцы ці рэчам ўладальніка страты, супольна адказвалі за выкананне дзяржаўных, а потым і панскіх павіннасцей. Паступова абшчына пападала пад "апеку" феа-далаў, якія выкарыстоўвалі яе арганізацыю ва ўласных інтарэсах. Абшчына была ўладальніцай ворнай зямлі, на якую яшчэ не распаўсюдзілася ўласнасць феадала, лясоў і вадаёмаў. Агульнымі намаганнямі расчышчалі новыя плошчы пад раллю. На працягу многіх стагоддзяў эпохі феадалізму гаспадарка сялян вялася на землях, якія належалі сельскай абшчыне. У ёй спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі. Ворныя землі былі ў карыстанні асобных двароў. Час ад часу абшчына рабіла іх перадзел. Сенажаці, лясы, вадаёмы былі ў сумесным карыстанні. Абшчына садзейнічала згуртаванню сялян у іх адносінах з феада-ламі. Сяляне былі зацікаўлены ў яе захаванні. У пэўнай меры ў гэтым былі зацікаўлены і феадалы, якія выкарыстоўвалі кругавую паруку для стараннага выканання сялянамі панскіх павіннасцей.

Развіцце феадальных адносін у Заходняй Еўропе.        Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў VIII-ІХ стст.   Заўважана, што родаплемянны лад старажытных германцаў нёс у сабе моцны феадальны зарад. Тэмпы і формы феадалізацыі грамадства залежалі ад многіх фактараў: ад суадносін варвараў і рымлян на адной тэрыторыі, культурнага ўзроўню прышлага і мясцовага насельніцтва, ад рэлігійных і прававых фактараў, прыродна-геаграфічных і знешнепалітычных умоў. Пад рымскім уплывам у розных германскіх плямёнаў паступова адбываюцца змены сацыяльных адносін. Адзін вольны супляменнік атрымлівае ад князя права на валоданне вялікім абшарам зямлі - феадал. Іншыя вольныя супляменнікі, якія пасяліліся на гэтай зямлі, ператварыліся ў залежных людзей. Яны маглі валодаць зямлёй толькі са згоды феадала. Прапорцыі незалежных і залежных сялян у Германіі ў VII-XI стст. хутка мяняліся на карысцьапошніх.   Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.  Варвары разбурылі высокатаварную гаспадарку антычнасці. На раннім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ёй паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам - сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў Х-ХІ стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці.    Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў. Асновай васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньора. Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў ІХ-ХІ стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. І феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

studfiles.net

6. Князь Усяслаў. Грамадскі лад Полацкага княства

ЛЕКЦІЯ № I. СТАРАЖЫТНАЯ БЕЛАРУСЬ

Прарадзімай старажытнейшага чалавека з'яўляецца Афрыка, дзе археолагамі знойдзены сляды людзей, якія жылі прыблізна 3-3,5 млн. гадоў таму назад. Адсюль ён паступова распаўсюдзіўся па ўсім зямным шары, а каля 1 млн. гадоў таму прыйшоў на поўдзень Усходняй Еўропы.

Сотні тысяч гадоў зямлю Беларусі скоўвала вечная мерзлата, і наш край быў цалкам непрыдатны для існавання чалавека. Апошняе зледзяненне, якое пачалося прыкладна 100 тыс. гадоў назад, прыхапіла толькі паўночныя раёны Беларусі: Віцебскую, паўночную частку Мінскай і паўночны захад Гродзенскай абласцей. Далей ішоў шырокі пас прыледавіковай пустэльні, а на поўдні краіны прасціраліся тундра і халодны лесастэп з чэзлай расліннасцю і адпаведным жывёльным светам. Асабліва характэрнымі для прыледніковай фауны былі маманты і шарсцістыя насарогі -асноўны аб'ект палявання палеалітычных жыхароў.

У гэты час, каля 100 тыс. гадоў назад, на поўдні Бела русі з'яўляюцца першабытныя людзі - неандэртальцы, аб чым сведчаць знаходкі архаічных крамянёвых вырабаў.

40-35 тысячагоддзяў назад неандэртальцы па невядомых прычынах знікаюць з гістарычнай сцэны. іх выцеснілі людзі сучаснага антрапалагічнага тыпу - краманьёнцы. Яны выраблялі больш разнастайныя і дасканалыя, пераважна крамянёвыя, прылады працы. Археолагамі выяўлены стаянкі краманьёнцаў у Чачэрскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці. Яны адносяцца да эпохі позняга палеаліту, заснаваны 23-26 тысячагоддзяў таму назад і з'яўляюцца самымі старажытнымі паселішчамі людзей на тэрыторыі Беларусі.

У эпоху мезаліту (9-5 тыс. г. да н. э.), калі адышоў на Поўнач апошні ледавік, адбылося пацяпленне клімату, сетка рэк і азёр, расліннасць і жывёльны свет набылі выгляд, блізкі да сучаснага. Гэтыя змены паўплывалі на ўсе бакі жыццядзейнасці чалавека: мяняюцца спосабы палявання, з'яўляюцца новыя формы і тыпы паляўнічай зброі і прылад працы, удасканальваецца тэхніка іх апрацоўкі. Большае месца ў жыцці чалавека займае рыбалоўства. Асабліва эфектыўнай становіцца збіральніцкая гаспадарка. У эпоху мезаліту адбываецца суцэльнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі - на сённяшні час тут знойдзена 120 мезалітычных паселішчаў. Жытлом мезалітычных людзей былі даволі лёгкія круглыя або прамавугольныя збудаванні паўзямлянкавага тыпу з жэрдак.

Каля 6 тысячагоддзяў назад у развіцці грамадства каменнага веку пачынаецца заключны этап - неаліт (5-3 тыс. г. да н. э.), характэрны радыкальнымі зменамі ў гаспадарцы, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Неалітычнае грамадства Еўропы не стварыла сваей цы-вілізацыі, аднак вызначалася важнымі навацыямі: з'яўленнем земляробства, жывёлагадоўлі, глінянага посуду і шліфаваных каменных вырабаў.

Медныя і бронзавыя вырабы выкарыстоўваюцца на Беларусі з пачатку II тысячагоддзя да н. э. Першыя знойдзеныя тут металічныя рэчы пераважна закарпацкага і каўказскага паходжання. Але ў бронзавым веку (3-1 тысячагод-дзе да н. э.) тут у значнай ступені захаваўся неалітычны уклад жыцця. Для гэтай эпохі характэрны каменныя шліфаваныя сякеры, пашырэнне пласкадоннага посуду, вынаходніцтва свідравальнага станка. Вытворчая гаспадарка пачынае займаць вядучае становішча на нашых землях. Актывізуецца абмен, найперш па набыцці металу і вырабаў з яго, а таксама высакаякасным крэменем, бурштынам. Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, пашырэнне крэмнездабычы вяло да росту значэння мужчынскай працы. Гэта вызначае пераход вядучага становішча ў грамадстве да мужчыны, прыкметнага праяўлення патрыярхальных адносін, якія прыходзяць на змену матрыярхату.

Стан крыніц (адсутнасць пісьменнасці, дрэнная захаванасць археалапчных помнікаў) не дазваляе вызначыць этнічную прыналежнасць першапачатковага насельніцтва Беларусі. Яго ўмоўна называюць даіндаеўрапейскім.

У IV тысячагоддзі да н. э. з Усходу на тэрыторыю Бела-русі прыйшлі плямёны фіна-угорскай групы. іх дачыненні з мясцовым насельніцтвам засталіся нявысветленымі. Аднак вядома, што фіна-угорцы пакінулі нам у спадчыну шмат тапанімічных помнікаў - назваў рэк і азёр (напрыклад, рэкі Нарва, Нараў, возера Нарач і інш.). Па свайму цывілізацый-наму ўзроўню паляўнічыя фіна-угорцы былі не вышэй, а можа, нават і ніжэй абарыгенаў, старажытнейшых насельнікаў Беларусі.

У III тысячагоддзі да н. э. на прасторах еўрапейскага кантынента з'яўляюцца носьбіты індаеўрапейскіх моў. У першапачатковаи гісторыі індаеўрапейцаў шмат нявысветленага. Да часу асваення Еўропы індаеўрапейцы верагодней за ўсё займалі прычарнаморскія і прыволжскія стэпы або нават і шырэйшую прастору, куды яны, па меркаванню многіх даследчыкаў, маглі трапіць з Цэнтральнай Азіі, дзе, магчыма, знаходзілася іх прарадзіма. Некалькімі хвалямі індаеўрапейцы засялілі Балканскі паўвостраў, дзе тройчы стварылі цывілізацыю. На мяжы 3-2 тысячагоддзяў да н. э. індаеўрапейская групоўка балтаў прыйшла на Беларусь, што прывяло да карэннай змены этнічнага складу яе насельніцтва. Балты змяшаліся з абарыгенамі-еўрапеоідамі, вялі ў асноўным вытворчую гаспадарку, але ў нашых суровых умовах ства-рыць высокую цывілізацыю ім доўга не ўдавалася.

Заключным этапам першабытнасці на тэрыторыі Бе ларусі стаў жалезны век (з VIII-VII стст. да н. э. па IV-V стст. н. э.), які найперш характарызаваўся з'яўленнем і шырокім распаўсюджаннем металургіі, вырабам з жалеза прылад працы і зброі. Жалеза выплаўлялі з мясцовай сыравіны - балотнай руды (і сёння на карце Беларусі засталося шмат вёсак з назвай Рудня).

Аснову гаспадаркі насельніцтва эпохі жалеза складалі земляробства і жывёлагадоўля, якія дапаўняліся рыбалоўствам, паляваннем, збіральніцтвам. Пераважала падсечнае

земляробства. Жалезная сякера і саха з жалезным нарогам, рала з наральнікам, сярпы і косы дазволілі значна павялічыць плошчы, занятыя пасевамі, забяспечыць прадуктамі харчавання людзей і грамадскі статак і, акрамя таго, утварыць пэўныя запасы. Удасканальваліся і іншыя заняткі насельніцтва, з'явіліся неабходныя ў вытворчасці і побыце нажніцы, абцугі, напільнікі, пілы і інш. Палепшылася апрацоўка дрэва, з'явіўся новы, больш дасканалы інструментарый, пашырыўся тавараабмен.

3 ростам прадукцыйнасці працы ў асобных родаў і плямён назапашвалася маёмасць, што вяло да войнаў з мэтай рабаўніцтва і заняволення. Дзеля абароны свайго жыцця і маёмасці людзі пачалі сяліцца ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, умацоўваючы свае паселішчы равамі з землянымі валамі. Так узніклі ўмацаваныя гарадзішчы, якія сталі асноўным тыпам паселішчаў на працягу амаль усёй эпохі жалеза. На тэрыторыі Беларусі вядома каля 1000 гарадзішчаў і некалькі сотняў селішчаў жалезнага веку, на якіх жылі носьбіты розных археалагічных культур. Старажытнае грамадства ў жалезным веку знаходзілася на стадыі разлажэння родавага ладу. Рост вытворчых магчымасцяў гаспадаркі, павелічэнне абмену, ваенная здабыча спрыялі ўзмацненню ролі асобных сем'яў і адасабленню родаплемянной знаці.

2. Вялікае перасяленне народаў. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Перыяд з IV па VII стст. увайшоў у гісторыю Еўропы як эпоха Вялікага перасялення народаў, названая так таму, што на гэтыя чатыры стагоддзі прыходзіцца пік міграцыйных працэсаў, якія ахапілі практычна ўвесь кантынент і радыкальна змянілі яго этнічнае, культурнае і палітычнае аблічча. Адбылася складаная міграцыя еўрапейскіх народаў -германцаў і славян. Адначасова Еўропа апынулася пад ціскам стэпавых народаў, самымі вядомымі з якіх былі гуны.

Гэта была эпоха гібелі антычнай цывілізацыі і зараджэння феадалізму.

Найбольш агульнай і верагоднай прычынай, якая пацягнула за сабой адначасовае перамяшчэнне рознаплямённай масы людзей, лічыцца рэзкая змена клімату.

Шукаць новыя жыццёвыя прасторы варвараў прымушалі таксама рост насельніцтва, дэмаграфічныя "выбухі", якія нярэдка здараліся ў першабытных народаў, калі ім шанцавала на спрыяльныя жыццёвыя ўмовы. Пры нізкай прадуктыўнасці працы колькасць насельніцтва перавышала магчымасці дадзенай тэрыторыі пракарміць усіх і тады "лішнія" былі вымушаныя вандраваць. Так, напэўна, здарылася ў IV—III тыс. да н. э. з фіна-угорцамі, якія з Сібіры павандравалі на Захад і апанавалі Усходнюю Еўропу, і з індаеўрапейцамі, якія некалькімі агромністымі хвалямі ўвайшлі ў Еўропу. Праўдападобна, што мігранты сярэдзіны першага I тыс. н. э. таксама сутыкнуліся з абмежаванасцю прыродных рэсурсаў лясной і часткова лесастэпавай зоны Еўрапейскага кантынента. Былі і знешнепалітычныя чыннікі: ціск адных варварскіх плямёнаў на іншыя, а такса ма аслабленне Рымскай імперыі, якая вабіла знаць сваімі багаццямі, раскошай.

У 476 г. наёмныя варварскія войскі пад кіраўніцтвам славяніна Адаакра скінулі апошняга рымскага імператара Ромула Аўгустула, што прынята лічыць канцом не толькі Заходняй Рымскай імперыі, але і ўсяго антычнага перыяду гісторыі.

індаеўрапейскі, ці балта-славянскі, перыяд этнічнай гістсірыі Беларусі распачаўся на мяжы III-II тыс. г. да н. э., калі сюды прыйшлі балты.

Плямёны, якія шмат пазней атрымалі назву балты, уяўлялі сабой адно з адгалінаванняў індаеўрапейцаў, блізкае тым, каго ў Заходняй Еўропе ведалі над назвай галы. 3 паўднёвых стэпаў будучыя балты прыйшлі на Поўнач уздоўж Дняпра, засялялі большую частку сучасных Беларусі, Літвы і Латвіі. Фіна-угорцы лакалізаваліся ва Усходняй Латвіі -лівы, Эстоніі - эсты, у центральных рэгіёнах сучаснай Расіі.

Балты знаходзіліся на болын высокім узроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця, чым іх папярэднікі, і прынеслі на тэрыторыю Беларусі жывёлагадоўлю і земляробства. Яны змяшаліся з мясцовым даіндаеўрапейскім насельніцтвам, асноўная маса якога засталася на ранейшым месцы, і, як носьбіты больш высокай культуры, паступова яго асімілявалі, навязалі сваю мову і культуру.

Больш за дзве тысячы гадоў балты адносна спакойна жылі ў аблюбаваным рэгіёне Эйкумены, на ўзбоччы ад імклівых палітычных падзей і складаных этнічных працэсаў, якія тым часам адбываліся у Заходняй Еўропе. Больш маладыя народы - германцы і славяне - перажывалі "дэмаграфічны выбух" і рыхтаваліся да перадзелу Еўропы. Першую хвалю міграцыі славян на Беларусь археолагі адносяць да сярэдзіны I тыс. да н. э. На іх думку, невялікія групы славян прасачыліся тады ў раёны Палесся. Балты, продкі якіх паходзілі са стэпаў, не спяшаліся асвойваць дрыгву, таму не перашкаджалі славянам-мігрантам там рассяліцца.

Аднак асноўныя падзеі адбыліся пазней, падчас "вялікага перасялення народаў", пасля таго, як готы, а затым гуны агнём і мячом разварушылі Еўропу.

3 рухам славян у У-У1 стст. на Балканы, а адтуль - у бок багатых рымскіх правінцый і на ўсход - звязваюць з'яўленне ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе першых бясспрэчна славянскіх археалагічных помнікаў, вядомых як культура пражскага тыпу. Масавае славянскае засяленне Беларусі распачалося ў VI ст., доўжылася да Х-Х1 стст.

Апошнім было заселена Панямонне.

Наперадзе ішлі ўзброеныя славянскія дружыны, яны будавалі на сваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед за дружынамі ішло земля-робчае насельніцтва. Славяне часткова выцеснілі балтаў, часткова - асімілявалі. На працягу шэрагу стагоддзяў (VI— XIII) адбываліся складаныя працэсы этнічнага ўзаемадзеяння славян і балтаў. У выніку перамагла славянская стыхія, як болын высокая па сацыяльнай арганізацыі.

Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы і радзімічы. Дрыгавічы аселі ў басейне Прыпяці і цэнтры Беларусі. Назву дрыгавічоў старажытны ле-тапісец выводзіць ад слова "дрыгва", якая была характэрнай асаблівасцю мясцовасці, дзе яны аселі. Аднак існуе і іншая версія: плямёны называліся другавіты, другавічы (другі, другія), а летапісец быў недакладны. Радзімічы пасяліліся ў басейне ракі Сож. Крывічы занялі басейн Заходняй Дзвіны. На поўначы і на ўсходзе іх мяжа праходзіла па-за межамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, але і сучасныя Пскоўшчыну і Сма-леншчыну, раёны вярхоўя Волгі, Дняпра.

Міжрэчча Буга і Немана было заселена змешаным у этнічных адносінах насельніцтвам пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго ці іншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да X ст. пераважалі дрыгавічы, у Берасцейскім Пабуж-жы - валыняне, у Панямонні - яцвягі, балцкае племя.

Мяркуюць, што славянскае засяленне Беларусі працякала ў выглядзе павольнай інфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі балцкіх уладанняў. У той жа час устаноўлена, што на мяжы VII—VIII стст. болыыасць умацаванняў банцараўскай культуры загінула ў выніку пажараў Верагодна, балты месцамі аказалі супраціўленне прышэльцам, што і прывяло да гібелі іх паселішчаў.

Рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыі Беларусі супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства і развіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, заснаваннем гарадоў і фарміраваннем першапачатко-вых дзяржаўных утварэнняў - "княжанняў". У канцы X ст. на аснове племянных княжанняў крывічоў-палачан і дрыгавічоў склаліся Полацкае і Тураўскае княствы - першыя дзяржавы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

3. Паганства ў старажытнай Беларусі

Для абазначэння старадаўніх вераванняў і культаў, што існавалі да пашырэння так званых "вышэйшых" рэлігій (хрысціянства, іслам, будызм), у багаслоўі і гістарычнай літаратуры прыняты тэрмін язычніцтва, альбо паганства. Назва паходзіць ад царкоўнаславянскага слова "языцы", што азначае народы, чужаземцы. Слова "паганства ” ўтворана ад лацінскага слова "паганус ” у значэнні селянін і таксама язычнік. Справа ў тым, што хрысціянства ў Рымскай імперыі, распаў-сюджвалася спачатку ў гарадах. Веска і яе жыхары (сяляне-паганцы) яшчэ доўга заставаліся язычнікамі.

Першымі формамі паганскіх вераванняў былі фетышызм, анімізм, татэмізм, магія і інш. Анімізм (паходзіць ад лацінскага слова аніма ў значэнні дух, душа) - сістэма ўяўленняў і вераванняў аб духах і душы як вызначальных пачатках свету і чалавечага жыцця. Анімістычныя вобразы (душы, духі, дэманы, чэрці і інш.) узніклі як увасабленне незразумелых стыхій, што пагражалі чалавеку; з'яў і працэсаў, непасрэдна звязаных з яго існаваннем. Пры гэтым духі надзяляліся чалавечымі рысамі і якасцямі.

Абрады, дзеянні або слоўныя формулы-заклінанні, звязаныя з верай у звышнатуральныя здольнасці чалавека ўздзейнічаць на сілы прыроды, лес, істоты і прадметы, называюцца магіяй, або чарадзействам. У аснове магіі ляжала ўяўленне, што пэўнае дзеянне выклікае адпаведную жаданую з'яву. Магія была белай, што заклікала да бога, і чорнай, што звярталася да "нячыстай" сілы. Найболып пашырана была магія лячэбна-засцерагальная (знахарства, замовы), гаспадарчая, любоўная, шкоданосная і інш. Рэшткі магічных вераванняў існуюць і ў наш час.

Культ неадушаўлёных прадметаў - фетышаў, якія, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнымі ўласцівасцямі, называецца фетышызмам. Амулеты ў выглядзе мядзведжых іклаў з прасвідраванымі дзеля падвешвання адтулінамі знойдзены, напрыклад, у Ваўкавыску ў культурным пласце X ст.

Пад татэмамі звычайна разумеюць комплекс вераванняў і абрадаў, звязаных з уяўленнем пра роднасць паміж групай людзей і татэмам - пэўным відам жывёл, раслін, радзей - з'яў прыроды ці неадушаўлёнымі прадметамі. Татэма паважалі, часам абагаўлялі, не прычынялі яму шкоды. Дзеля задобрывання татэма-жывёлы выконвалі спецыяльныя магічныя абрады, песні-заклінанні, татэмныя танцы, у якіх звычайна імітаваліся паводзіны татэмаў.

Зямлю, ваду і неба балты і славяне засялілі багамі і духамі і кожнага надзялілі сваімі функцыямі - кожны "адказваў" за нейкае асяроддзе ці сферу жыцця. У лесе жыў лесавік, у балоце - лешы, у полі - палявік, у вадзе — русалкі, у хаце - дамавік і г. д.

Славяне ўяўлялі сваіх багоў у выглядзе людзей з чалавечымі звычаямі і паводзінамі. Яны маглі быць добрымі і злымі, прыносіць людзям карысць або шкоду. Каб богі былі міласцівымі да людзей, іх стараліся задобрыць, наладжвалі ў іх гонар розныя ўшанаванні: пакланяліся ім, прыносілі ахвяры, часцей у выглядзе пачастункаў, ежы. Язычнікі выраблялі з дрэва, каменю, косці, гліны вялікія і маленькія фігуркі багоў, якіх называлі ідаламі ("каменнымі бабамі").

Важнейшай асаблівасцю язычніцтва з'яўляецца шматбожжа. У язычніцкі пантэон славян уваходзілі багі: Пярун (бог грому і маланкі), Сварог (бог неба) і яго сын Дажбог (бог сонечнага святла), Ярыла (бог веснавой урадлівасці і плоднасці жывёлы), Мокаш, Цёця (багіня дабрабыту і сямейнага жыцця), Зюзя (бог холаду), Жыжаль (бог агню Зніч (бог паграбальнага агню), Стрыбог (бог вятроў), Пераплут (бог хмяльнога вяселля), Вялес (апякун жывёлагадоўлі), Леля» (багіня вясны, дзявочай прыгажосці і кахання) і інш.

Вядома, што ў дагаворах Русі з Візантыяй славяне прысягалі Перуном і Вялесам. Бог грому і маланкі Пярун з'яўляўся вярхоўным язычніцкім божышчам усходніх славян. Ён быў падобны на старажытнагрэчаскага Зеўса, старажытнарымскага Юпіцера, балцкага Пяркунаса. Лічыўся ўладаром неба, даравальнікам дажджу. Ад яго залежаў плён сялянскай працы, таму Пярун ушаноўваўся і як земляробчы бог. У X ст. ён лічыўся таксама богам-заступнікам княжацкай дружыны.

Месца, дзе язычнікі ўшаноўвалі сваіх багоў, прыносілі ім ахвяры, называлася капішчам, або свяцілішчам. Яны размяшчаліся на ўзвышшах, астравах, на берагах рэк і азёр, сярод балот. Звычайна капішча ўяўляла сабой пляцоўку круглаи формы, у цэнтры якой стаяў ідал - вобразнае адлюстраванне бога. Па краях пляцоўка была акрэслена ровам, камянямі або ямамі. Найчасцей капішчы прысвячаліся галоўнаму богу - Пяруну. Паводле падання, каля Полацка на беразе Валовага возера знаходзілася капішча Пяруна. Рэшткі свяцілішча X ст. адкрыты каля вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёна. Тут стаяў драўляны ідал, вакол якога ў час святкаванняў распальваліся вогнішчы.

3 VI ст. славяне на тэрыторыі Беларусі пачалі спальваць нябожчыкаў і хаваць у курганах. Паводле язычніцкіх вераванняў агонь быў свяшчэннай ачышчальнай сілай. Яму і аддавалі цела нябожчыка разам з некаторымі рэчамі, якімі ён карыстаўся пры жыцці: жаночымі ўпрыгожаннямі, гліняным посудам, прыладамі працы. Лічылася, што яны спатрэбяцца яму ў замагільным жыцці. Спаленыя рэшткі чалавека змяшчалі ў гліняную пасудзіну - урну. Яе ставілі там, дзе потым узводзілі насып. Пры насыпанні кургана ўчынялася трызна - развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва.

Летапіс сведчыць, што яшчэ ў XIV ст. вялікага князя літоўскага Гедыміна пасля смерці спалілі разам з яго слугамі і палоннымі крыжакамі.

Памёршага любога ўзросту па традыцыі адносілі да ліку "дзядоў", продкаў. У старажытнага насельніцтва Беларусі доўгі час захоўваўся сямейна-родавы культ шанавання продкаў, звязаны з пахавальнымі звычаямі. Некалькі разоў у год адзначаліся памінальныя святы - Дзяды (восенню) і Радаўніца (вясной). Да іх старанна рыхтаваліся - чысцілі і мылі жыллё, рыхтавалі абрадавую ежу. Перажыткам культу продкаў была вера ў дамавіка - нябачнага заступніка сям'і.

Святы і абрады здаўна прымяркоўвалі да пэўных каляндарных дат. У гэтых святах прасочваюцца напластаванні розных эпох - ад самых архаічных да новага часу. Каляндарная абраднасць ва ўсходніх славян мела аграрна-магічны характар, таму што асноўнай яе функцыяй было забеспячэнне дабрабыту сялянскай сям'і, які залежаў у першую чаргу ад ураджаю.

Залежнасць жыцця і працы селяніна ад прыродных стыхій вымушала яго выконваць разнастайныя абрады, прымеркаваныя да пэўных падзей, строга рэгламентаваныя часам. Адпа-ведна чатыром порам года існавалі чатыры вялікія святы, вакол якіх групаваліся іншыя. У сваю чаргу асноўныя святы прыблізна накладваліся на астранамічныя перыяды, якія былі звязаны з сонцастаяннем ці раўнадзенствам. Увесь земляробчы каляндар трымаўся на цыклах: зімой - Каляды, вясной -Вялікдзень, летам - Купалле, восенню - Дзяды, Пакровы.

Такім чынам, паганства - гэта вынік жыццёвай дзейнасці і светапогляду людзей, адлюстраванне іх патрэб. Увядзенне хрысціянства не скасавала цалкам язычніцкіх уяўленняў і культуры. Хрысціянская царква вымушана была дапасоўваць свае святы і абрады да язычніцкага святочнага календара.

ЛЕКЦЫЯ № 2. Станаўленне феадальных адносін у грамадстве

Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. I ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадству. Сінтэз элементаў абодвух грамадстваў найбольш актыўна працякаў там, дзе антычны і варварскі пачаткі былі дастакова ўраўнаважаныя. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Паўночна-Усходняя Галія, дзе феадалізм зацвердзіўся ў УП1-1Х стст.

Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.

. На раниім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ей паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны XI ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам -сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў X—XI стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці.

Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, вышэйшых прадстаўнікоў кліра, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў, якія былі ніжэйшымі прадстаўнікамі пануючага класа. Асновай і забеспячэннем васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньёра.

Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў 1Х-Х1 стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. I феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі быў зацяжны характар шматукладнасці іх грамадскай гаспадаркі. Тут у 1Х-ХШ стст., а месцамі яшчэ пазней, ужываліся і перапляталіся два асноўныя сацыяльна-эканамічныя уклады: родаплемянны і феадальны.

Земляробчае насельніцтва старажытнай Беларусі было арганізавана ў абшчыны ("верв", "грамада"), якія валодалі ворнай зямлёй. Яны складаліся з усіх сем'яў адной або некалькіх вёсак. Паступова абшчына пападала пад "апеку" феадалаў. На працягу многіх стагоддзяў эпохі феадалізму гаспадарка сялян вялася на землях, якія належалі сельскай абшчыне. Землі даваліся ў карыстанне асобных двароў; час ад часу абшчына рабіла іх перадзел. У ей спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі. Сенажаці, лясы, вадаёмы бьші ў сумесным карыстанні. Абшчына садзейнічала згуртаванню сялян у іх адносінах з феадаламі. Сяляне былі зацікаўлены ў яе захаванні. У пэўнай меры ў гэтым былі зацікаўлены і феадалы, якія выкарыстоўвалі кругавую паруку для стараннага выканання сялянамі панскіх павіннасцей.

Клас феадалаў меў сваю іерархію. На яе вяршыні знаходзіўся князь, ніжэй — князі больш дробных удзельных княстваў "вотчын", затым ішлі феадалы-ўладальнікі вялікіх і малых памесцяў. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся вялікі князь. Ён меў уладанні, раскінутыя па ўсяму княству. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну грашыма або натурай (прадуктамі, футрам і інш.). Абкладвалася кожная сялянская гаспадарка ("дым").

Крыніцы Х-ХШ стст. называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным. Землеўласнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне. Уся эпоха феадалізму характарызуецца пастаянным імкненнем феадалаў да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Яны пастаянна пашыралі свае уладанні і паступова сабралі ў сваіх руках лепшыя землі. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаление свабоднага сялянства было абумоўлена гістарычнымі абставінамі феадальнай эпохі. Сялян даводзіла да галечы плата княжацкіх данін, частыя спусташальныя войны, галодныя і неўраджайныя гады, смерць кармільца, падзеж жывёлы. У перыяд войнаў сяляне абавязаны былі ісці ў апалчэнне, а гэта падрывала іх гаспадарку. Збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі пераходзілі да феадалаў ці станавіліся ўласнасцю дзяржавы. 3 развіццём феадальнага ладу ўсё болей скарачалася і колькасць сялян, што жылі на дзяржаўных землях, паколькі гэтыя землі разам з людзьмі пераходзілі да свецкіх і царкоўных феадалаў.

З'яўляюцца новыя катэгорыі феадальна залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы, чэлядзь. Усіх залежных ад феадала людзей пачалі падзяляць на "непахожых" і "пахожых". Першыя доўга жылі на адным месцы і страцілі магчымасць пакінуць пана. Другія яшчэ не былі поўнасцю заняволены. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. іх жыццё цанілася у 16 разоў тайней за жыццё кіраўнікоў княжацкіх маёнткаў - "агнішчан" і "цівуноў".

Сяляне адпрацоўвалі паншчыну на раллі феадала, плацілі чынш натурай (мёдам, ільном, печаным хлебам, аўсом, жытам, авечкамі, курамі і г. д.) ці грашыма. Грашовая рэнта была рэдкай з'явай, што тлумачыцца натуральным характарам гаспадаркі. 3 часам доля паншчыны ўсё больш узрастае ў параўнанні з чыншам.

5. Полацкае і Тураўскае княствы - першыя феадальныя дзяржавы Беларусі

. На землях Усходняй Еўропы працэс утварэння дзяржаў адбываўся ў VIII— X стст. Крывіцкі Полацк, палянскі Кіеў і славенскі Ноўгарад выступілі першымі цэнтрамі кансалідацыі ўсходнесла-вянскіх племянных саюзаў. Гэтыя саюзы ўяўлялі сабой паў-патрыярхальныя-паўфеадальныя "княжанні" з князямі на чале і насельніцтвам, якое характарызавалася агульнай этнічнай самасвядомасцю, моўным адзінствам і падабенствам культуры.

На мяжы VIII-IX стст. вакол Полацка пачало складвацца аб'яднанне крывічоў, якое ў першай палове IX ст. сфарміравалася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку і на аснове якога аформілася раннедзяржаўнае Полацкае княжанне. Полацк упершыню прыгадваецца ў летапісах ужо ў 862 г. як адзін з важнейшых гарадоў Усходняй Еўропы. Сваім раннім узнікненнем і інтэнсіўным развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана воднаму шляху "з варагаў у грэкі", які злучаў праз сістэму рэк Дняпра, Дзвіны, Ловаці і Волхава поўдзень кантынента з поўначчу, усход з захадам. Гэта важная магістраль, па якой у асноўным ішоў міжнародны гандаль і ажыццяўляліся паходы на Візантыю, стала воссю дзяржаваўтваральнага працэсу ва Усходняй Еўропе і вызначыла статус Кіева, Полацка і Ноўгарада як важных еўрапейскіх палітычных цэнтраў.

У Х-Х1 стст. Полацкае княства з'яўлялася адным з буйнейшых і магутнейшых княстваў на тэрыторыі Усходняй Еўропы і сапернічала з Кіевам і Ноўгарадам у аб'яднанні зямель. Па сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму ўзроўню яно не саступала развітым дзяржавам таго часу.

У 862 г. ноўгарадскі князь Рурык вырашыў накіраваць намеснікаў у гарады, якія знаходзіліся ў сферы уплыву Ноўгарада. Аднаго з іх ён паслаў у Полацк. У адказ на гэта кіеўскія князі Аскольд і Дзір, якія мелі ў Полацку свае інтарэсы, у 865 г. арганізавалі паход на Полацк і "много зла створиша" палачанам. Тым часам Паўночная Русь (Ноўгарад) і Паўднёвая Русь (Кіеў) аб'ядналіся. Пераемнік Рурыка Алег, які стаў у 882 г. вялікім кіеўскім князем, прызначыў крывічам як сваім падданым плаціць даніну на карысць Кіева, што, аднак, не прывяло да поўнай страты самастойнасці Полацкага княства. Крывічы ўдзельнічалі ў паходах кіеўскіх князёў 911 і 944 гг. на Візантыю. Але ў 40-70-я гады X ст. Полацк выйшаў з-пад улады Кіева і аднавіў сваю палітычную самастойнасць.

Характар адносінаў Полацка з Кіевам у 1Х-ХП стст. з'яўляецца спрэчным. У літаратуры вызначыліся два асноўныя падыходы да гэтай праблемы. Першы разглядаў Кіеўс-кую Русь як адзіную дзяржаўную структуру, пабудаваную на аснове сузаранітэту - васалітэту, часткай якой было Полацкае княства. Прыхільнікі другога падыходу бачаць у Кіеўскай Русі няўстойлівы кангламерат плямён і народаў, у якім непрацяглы час і ў нетрывалым саюзе давялося пабываць і Полацкаму княству. Перыяды яго саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі чаргаваліся з ваеннымі канфрантацыямі, ініцыятарамі якіх нярэдка выступалі полацкія князі.

У апошняй чвэрці X ст. тут, незалежна ад Кіева і ад Ноўгарада, правіў Рагвалод, які, як гавораць пра яго летапісы, прыйшоў з "заморья, имяше волость свою в Полотьске". Ён стаў першым персанажам беларускай гісторыі, чыё імя данеслі да нас крыніцы. Не выключана, што ён стаяў на чале нешматлікай заморскай дружыны, што прыйшла ў Полацк. Для нас самае важнае не паходжанне Рагвалода, а тое, што ён выступае як гістарычны дзеяч, поўнасцю адданы інтарэсам Полацка. Ён стаў княжыць тут у 60-70-я гг. X ст. і намерваўся ахапіць сваей уладай землі ад Прыпяці да Фінскага заліва. Рагвалод замацаваў пазіцыі Полацка на землях дрыгавічоў. Паводле падання, ён накіраваўся на поўдзень па цячэнню Дняпра і, прыйшоўшы да вусця Прыпяці, выслаў уверх па рацэ адну са сваіх дружын на чале з Турам. Апошні выбраў выгаднае месца, пасяліўся на ім і збудаваў затым горад.

У X ст. вакол Турава (цяпер гарадскі пасёлак Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) сфарміравалася другое па значэнню ў беларускай гісторыі сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне. Працэс яго афармлення праходзіў у два этапы. Спачатку з рассяленнем дрыгавічоў у басейне Прыпяці сфарміраваўся самастойны саюз плямёнаў - перадфеадальнае этнічнае княжанне. Гэта яшчэ не было ўласна княства з развітымі феадальнымі адносінамі, а аб'яднанне аднароднага ў этнічных адносінах насельніцтва. Старажытнае княжанне дрыгавічоў згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў". На чале гэтага княжання стаяў мясцовы князь, акружаны старэйшынамі родаў і больш дробных плямёнаў, якія ўваходзілі ў склад дадзенага першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. На другім этапе племянное дрыгавіцкае княжанне пераўтвараецца ў феадальнае Тураўскае княства, якое ўжо з'яўлялася тэрытарыяльна-палітычнай адзінкай.

У часы Рагвалода Полацкае княства - магутная, суверэнная, прызнаная дзяржава, якая выступіла аб'яднальным цэнтрам значнай часткі ўсходнееўрапейскага масіву славянства. Таму яна можа разглядацца на аднолькавым узроўні з Кіеўскай дзяржавай. Сведчаннем прызнання Полацка з боку Ноўгарада і Кіева могуць быць падзеі, занатаваныя летапісцамі пад 980 годам. Тады наспела неабходнасць у саюзе Полацкага і Кіеўскага княстваў замацаваць які збіраліся звыклым для тых часоў шляхам - шлюбам дачкі Рагвалода князёўны Рагнеды і кіеўскага стольнага князя Яраполка.

Ноўгарадскі князь Уладзімір Святаслававіч, які намерваўся авалодаць вялікакняжацкім тронам, вырашыў умяшацца і парушыць палітычныя сувязі Полацка і Кіева. Поспех у будучым супрацьстаянні мог вырашыцца тым, на чыім баку выступіць полацкі князь. Знешне падзеі выглядалі ў форме сватання Уладзіміра да Рагнеды, ужо заручанай з Яраполкам. У гэтым асабістым трохкутніку мы зноў бачым палітычны трохкутнік Кіеў-Полацк-Ноўгарад. А гісторыя сватання ноўгарадскага і кіеўскага князёў да Рагнеды адлюстроўвае барацьбу Ноўгарада і Кіева за ўплыў на Беларусі. Гэта барацьба за прыярытэт і саюз з Полацкам прывяла ледзь не да поўнага вынішчэння мясцовай княжацкай дынастыі і часовай страты ім палітычнай незалежнасці.

Абражаны адказам, Уладзімір кінуў супраць Полацка "вой многи" - шматлікія вайсковыя сілы Паўночнай Русі. Горад быў абрабаваны і спалены. Рагвалод, яго жонка і сыны - забіты. Мужчынская лінія полацкіх князёў была знішчана. Рагнеда гвалтам узята ў жонкі. Уладзімір, які, безумоўна, меў заслугі перад Руссю, для нашых продкаў быў захопнікам і забойцам.

Пасля захопу Полацка Уладзімір пайшоў на Кіеў, забіў свайго брата (па бацьку) Яраполка і сеў на вялікакняжацкі трон. Яму ўдалося на нейкі час сабраць пад сваей у вялікія абшары ўсходнееўрапейскіх славянскіх зямель, у т. л. большасць тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 983 г. падпарадкаваў зямлю яцвягаў, у 984 г. - прывёў да пакоры радзімічаў, якія перасталі плаціць Кіеву даніну. Факт уплаты даніны быў раўназначны прызнанню над сабой улады Кіева і ўваходжанню ў склад старажытнай Русі.

Пачатак палітычнаму адраджэнню Полацкага княства на мяжы Х-XI стст. паклаў князь Ізяслаў (Уладзіміравіч), высланы на радзіму разам са сваей маці Рагнедай пасля яе няўдалага замаху на жыццё Уладзіміра. Разам з Ізяславам узнаўляўся род полацкіх князёў, якія нязменна называлі сябе Рагвалодавічамі (пазней Усяславічамі), а не Рурыкавічамі, як астатнія рускія князі. Ізяслаў спрыяў распаўсюд-ванню тут хрысціянства.

Другая палова XI ст. звязана з імем буйнейшага ўсходнееўрапейскага палітычнага дзеяча князя Усяслава (1044-1101). Ужо ў сучаснікаў гэта незвычайная асоба Рагвалодава нашчадка з яго палітычным розумам, хітрасцю, невычэрпнай энергіяй, з яго жыццём, поўным рашучых учынкаў, бліскучых узлётаў і трагічных падзенняў, выклікала здзіўленне, здавалася загадкавай. Усе летапісныя паданні звязваюць яго жыццё і дзейнасць з нейкімі дзівосамі. Тайна ахінае ўжо яго прыход у свет. "Его же роди мати от волхования", - піша "Аповесць мінулых гадоў". Яшчэ пры жыцці князь стаў чалавекам-легендай, а пасля смерці - героем розных паданняў, гістарычных песень і былін.

3 пачатку 60-х гадоў XI ст. Усяслаў выходзіць на ўсходнееўрапейскую арэну: падтрымаў Кіеў у барацьбе з качэўнікамі; падкрэсліў дзяржаўную асобнасць Полацка і засведчыў свету яго роўнасць з Кіевам і Ноўгарадам узвядзеннем Сафійскага сабора. Выкарыстаўшы спрыяльныя палітычныя абставіны: пачатак распаду старажытнай Русі, міжусобную барацьбу, якой былі адцягнуты сілы Кіева, - "поча Всеслав рать держать". У 1065 г. ён са сваей дружынай напаў на Пскоў, але ўзяць не змог. У 1066 г. полацкая дружына рушыла на Ноўгарад, разрабавала яго, спаліла частку горада, захапіла палонных. У знак падначалення Ноўгарада паздымалі званы з Сафійскага сабора і прывезлі ў Полацк - тут жа свая Сафія...

Абураныя такімі паводзінамі Яраславічы - сыны Яраслава Мудрага: Ізяслаў Кіеўскі, Святаслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі - вырашылі ўціхамірыць полацкага князя. Аб'яднанае войска падышло да Менска. "Меняне затворишася в граде", аднак выстаяць супраць злучаных сіл паўднёвай Русі не змаглі. Расправа з імі была выключна жорсткая: усе мужчыны былі перабіты, а жанчыны і дзеці ўзяты ў палон. Менск ляжаў у руінах. Менавіта ў сувязі з такімі драматычнымі падзеямі 1067 г. упершыню згадваецца ў летапісах наша цяперашняя сталіца. Яраславічы захапілі Менск, рушылі на Нямігу. Полацкая дружына высту-піла насустрач ім. 3 сакавіка 1067 г. тут адбылася адна з самых крывавых бітваў у нашай старажытнасці: "Бысть сеча зла и мнози падоша", берагі Нямігі былі "засеяны касцьмі рускіх сыноў". Палачане былі разбіты, але Яраславічы адступілі да Оршы, куды запрасілі Усяслава на перамовы. Калі ж той з'явіўся, вераломна схапілі яго і адвезлі ў Кіеў, пасадзілі "ў поруб" - цямніцу, дзе ён прасядзеў 14 месяцаў. Аднак паўстаўшымі 15 верасня 1068 г. кіяўлянамі з вязняў Усяслаў быў раптоўна "ўзнесены" ў вялікія князі.

7 месяцаў ён поўнаўладна кіраваў Кіеўскай дзяржавай. У наступным 1069 г. выгнаннік - вялікі князь Ізяслаў пры падтрымцы войска польскага караля Баляслава рушыў на Кіеў адстойваць "справядлівасць". Насустрач выйшла кіеўская дружына з Усяславам на чале. Развязка была нечаканай: напярэдадні бітвы Усяслаў кінуў войска і вярнуўся ў Полацк.

Эпоха Усяслава была часам наибольшей магутнасці Полацкай зямлі. 3 яго смерцю княства падпала пад працэс феадальнага драблення, нібы ў мініяцюры паўтарыла лес стара-жытнай Русі.

Развіццё феадальных адносін, рост гарадоў, узмацненне ролі гарадской вярхушкі, актывізацыя мае разам з аслаб-леннем княжацкай улады абумовілі складванне новага палі-тычнага ладу, пры якім рэалъная ўлада стала належаць сходу гараджан - веча. Летапісец запісаў, што палачане "сталі кіравацца вечам, як у Вялікім Ноўгарадзе і Пскове, гаспадара над сабой не мелі". Веча існавала ў Полацку і, відаць, у Менску, Друцку, Віцебску. Яго роля ў палітычным жыцці зямлі з канца 20-30-х гг. XII ст. узмацняецца. Баярска-купецкая вярхушка выкарыстоўвала вечавыя сходы ў сваіх інтарэсах. Князям даводзілася лічыцца з воляй уплывовых баяр і купцоў, якія валодалі значнымі матэрыяльнымі сродкамі (землямі, лясамі, дамамі, гандлёвымі суднамі і т.д.), а таксама вялікімі грашовымі сумамі.

Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі. На сход жыхароў збіраў вечавы звон на га радской плошчы. Князь, ураднік ці найбольш паважаны стары чалавек рабіў кароткае паведамленне аб сутнасці справы, з-за якой склікана веча. Затым ішло яе абмеркаванне. На прапановы прамоўцаў веча адказвала гоманам. Галасоў не лічылі (гэта і нельга было зрабіць), на слых вырашалі, што ўхваляюць удзельнікі. Часта большасць затыкала рот кулаком ці шапкай меншасці, каб пазбавіць яе голасу і правесці такім чынам свае рашэнне. (Ці не адсюль прымаўка: "Ты мне рот не затыкай!").

Веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Полацкі князь ажыццяўляў суд і ўнутранае кіраванне, раздаваў воласці сваім васалам, мог заключыць мір. Узаемаадносіны веча і князя трэба разглядаць як першыя крокі на шляху размежавання і падзелу ўладаў - заканадаўчай (веча) і выканаўчай (князя).

Важнай прэрагатывай веча быў кантроль за дзейнасцю свайго князя. Яно трымала князёў у моцнай залежнасці ад сябе. Веча запрашала князя, які прымаў умовы "рада" (па-гаднення), выпрацаванага гараджанамі. істотнай асаблівасцю выбарнасці кіраўніка ў Полацкай зямлі было тое, што гэты выбар абмяжоўваўся вузкім колам асоб з мясцовай дынастыі Рагвалодавічаў - Усяславічаў, што падкрэслівала адданасць свайму княжацкаму роду.

Закладзеныя ў Х-Х1 стст. падмуркі самастойнасці Полацкай зямлі сталі перадумовай таго, што ў XII ст. яна паспяхова адогойвала свае межы, у пачатку XIII ст. стала на абарону ўсходнееўрапейскіх інтарэсаў, уступіла ў цяжкую барацьбу з мечаносцамі.

Крыжовы паход германскіх рыцараў і каталіцкага духавенства ў Прыбалтыку распачаўся ў 1201 г. калі была заснавана Рыга. Мечаносцы амаль знішчылі угра-фінскія плямёны ліваў, смяротная пагроза завісла пад жамойтамі, латыголай. Полацк, які кантраляваў вусце Дзвіны, быў вымушаны тут саступіць крыжакам, аднак межы свайго княства абараніў. Разам з Псковам і Ноўгарадам быў утвораны суцэльны антыкрыжацкі фронт і мечаносцы не змаглі перанесці сваю экспансію на славянскія землі. Кульмінацыяй гэтых падзей стала бітва на лёдзе Чудскага возера, дзе ў 1242 г. ноўгарадскі князь Аляксандр ушчэнт разбіў войска крыжакаў.

studfiles.net

2.2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX

Сацыяльная структура і грамадскі лад княстваў, якія зна-ходзіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Полацкае, Ту-раўскае і інш.), адпавядалі раннефеадальнаму ўзроўню раз-віцця, калі маёмасная і сацыяльная няроўнасць ужо прысут-нічала ў рэальным жыцці, аднак свайго юрыдычнага афарм-лення амаль не мелі. Прававое замацаванне статуса сацыяль-ных груп рэалізавалася праз звычаёвае права, палітычныя традыцыі, рэлігійныя тлумачэнні, маральныя нормы. Ас-ноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Прычым, як падкрэслівае прафесар С.Ф. Сокал, гэта залеж-насць была ў асноўным калектыўнай, таму і феадальныя па-віннасці часцей за ўсё накладваліся на ўсю вёску ці паселішча1.

Разам з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя га-радскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту не-пасрэдна на карысць дзяржавы.

Клас феадалаў меў значныя зямельныя ўгоддзі, якія апра-цоўваліся феадальна-залежнымі людзьмі і часткова рабамі. На падставе глыбокага аналізу пісьмовых крыніц, археала-гічных даных прафесар Г.В. Штыхаў прыйшоў да высновы, што ў X ст. з'явілася княжацкае землеўладанне і княжацкія сёлы, якія да XII ст. сталі распаўсюджанай з'явай. Акрамя таго, у XII ст. узнікла баярскае і манастырскае зем-леўладанне. Манастырскія вотчыны папаўняліся за кошт княжацкіх ахвяраванняў і ўкладаў прыватных асоб.

Зразумела, што ў IX - XI стст. працэс феадалізацыі раз-віваўся марудна. У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў уласнай гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з насель-ніцтва на тэрыторыі, на якой уладарыў князь, называўся "палюдцзем". Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя пра-вы збіраць даніну і "карміцца" з той ці іншай воласці. Так, яшчэ да з'яўлення буйнога княжацкага землеўладання ва ўсходніх славян узнікалі прыкметы васальнай залежнасці, што азначала права атрымання дружыннікамі даніны з пэўнай тэрыторыі. У якасці васалаў вялікага князя дру-жыннікі неслі службу за "лен". У летапісе пад 862 г. сказана, што князь Рурык, які знаходзіўся ў Ноўгарадзе, раздаваў "мужам сваім гарады, таму - Полацк, таму - Растоў, другому -Белавозера". Словы "княжы муж" азначаюць чалавека, які набліжаны да князя, выконвае яго даручэнні і якому ў кіраванне і для збору даніны даецца горад з воласцю. Паступова "княжыя мужы" з разнастайнымі азначэннямі ("добрыя", "лепшыя" і інш.), як члены старэйшай дружыны князя пачалі, называцца баярамі.

Надзейнай апорай княжацкай улады была ваенная дружы-на. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання. Капі князь перамяшчаўся на новае княства, дружына ішла за ім. Так, калі ў 1088 г. ту-раўскі князь Святаполк Ізяслававіч перайшоў на вя-лікакняжацкі прастол ў Кіеў, то з сабой ён забраў і тураўскую дружыну.

Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёу "рускіх", складаліся з дзвюх груп: у першую - старэйшую - уваходзілі "бояры", "сшіьные мужн", у другую - малодшую, якая жыла пры двары князя, - "грвдь", "отрокн", "детскне". 3 яе выходзі-лі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія ратнікі, якія не належалі да сталага княжацкага вой-ска, насілі найменне "воі". Па словах В. Ключэўскага, "баявыя людзі", як тыя, што належалі да дружыны князя, так і тыя, што выходзілі з простага насельніцтва, часам азнача-ліся неюрыдычным тэрмінам "кметы" ці "кмецце" ў зборным сэнсе1. ,

Такім чынам, у грамадстве ўтварылася некалькі пластоў. Верхні складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружы-ны, духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васа-літэту, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама перад дзяржавай.

Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму за-няць пануючае становішча ў палітычным жыцці грамадства, захапіць усе ключавыя пасады ў дзяржаўным апараце. Клас феадальна-залежных людзей утварыўся:

1) за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадала значна важней станавілася валодаць правам распараджацца павшнасцямі сялян, чым іх асобай;

  1. шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэ-лым;

  2. у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

Так у разглядаемы перыяд з'яўляецца фігура феадальна-залежнага селяніна-закупа. Закуп меў сваю гаспадарку, але беднасць прымушала яго ісці ў кабалу да феадала, у якога ён браў купу - грашовую суму або натуральную дапамогу, і та-му быў абавязаны працаваць на гаспадара. Праца закупа не ішла ў кошт аплаты доўгу (пазыкі), а выступала толькі ў якасці выплаты працэнтаў за пазыку. Таму адпрацаваць купу было вельмі цяжка і селянін мог пажыццёва заставацца ў феадала. У выпадку пабегу закуп аўтаматычна станавіўся ха-лопам. Да халопства вёў і крадзёж, учынены закупам. Феадал меў у адносінах да закупа права вотчыннай юрысдыкцыі. Трэба адзначыць, што закуп у адрозненне ад халопа меў не-каторыя правы. Яго нельга было біць "не за дело", прадаць у халопы, ён мог скардзіцца на гаспадара суддзям, у яго нельга было безпакарана адняць маёмасць.

Такім чынам, прававы і сацыяльны статус закупа мяняўся да моманту выплаты ім доўгу: пастаянна існавала пагроза перайсці ў халопскае становішча.

Разам з тым на пачатку развіцця феадальных адносін на тэрыторыі Беларусі працягвалі захоўвацца свабодныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашьша, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (да-рог) і г.д.).

Нельга не пагадзіцца з прафесарам Я.А. Юхо, які сцвярджае, што наяўнасць у разглядаемы перыяд значнай колькасці сва-бодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатковым выніку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін. Свабодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржа-вы, а рабы эксплуатаваліся феадаламі. У эканамічнай струк-туры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай у адрозненне ад працы феадальна-залежных сялян не мела вядучай ролі, а насіла дапаможны характар.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

2.3. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў

На тэрыторыі Беларусі ў IX - XIII стст. існавалі такія буй-ныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш. Развіццё палітычнага ладу дзяржаў-княстваў найбольш наглядна можна прасачыць на прыкладзе Полацкага княства, якое адыграла вядучую ролю ў станаўленні нашай дзяржаўнасці і ўжо ў раннефеадальны пе-рыяд займала тэрыторыю каля 50 тыс. км2.

Першымі жыхарамі Полацка летапіс называе крывічоў. Што тычыцца тэрміна "палачане", то думаецца, археолаг Ю.А. Заяц мае рацыю, калі сцвярджае, што ён азначаў не эт-нічную, а дзяржаўную прыналежнасць. Вывучэнне курган-ных магільнікаў на тэрыторыі Полацкага княства паказала, што акрамя крывічоў там жыло дрыгавіцкае насельніцтва. Наяўнасць у Полацкім княстве прадстаўнікоў двух з най-болыл магутных усходнеславянскіх плямёнаў, якія ўдзельнічалі ў фарміраванні беларускай народнасці, дае маг-чымасць лічыць Полацкую зямлю старажытным беларускім, ці протабеларускім, дзяржаўным утварэннем.

Уключэнне Полацкага княства ў дзяржаву Рурыка не пры-вяло да поўнай страты ім дзяржаўнасці. Захавалася тэрыта-рыяльная цэласнасць, улада мясцовых князёў, а да сярэдзіны X ст. Полацк адасобіўся ад Кіева. Першы полацкі князь, імя якога вядома з летапісу, - Раг-валод. Можна спрачацца, славянскае ці скандынаўскае насіў ён імя, але не гэта галоўнае. Кажучы словамі беларускага гісторыка М. Ермаловіча, Рагвалод "першы ўбачыў і па-сапраўднаму ацаніў вялікія магчымасці Полацкай зямлі як асобай дзяржавы са сваімі мэтамі і інтарэсамі, супрацьлег-лымі мэтам і інтарэсам Кіева"1.

Нядоўгім быў перыяд гвалтоўнага ўключэння (980 г.) По-лацкага княства ў Кіеўскую дзяржаву пры Уладзіміры Свята-славічы. У 988 г. незалежнасць Полацка была адноўлена, ад-радзілася мясцовая княжацкая дынастыя. Гісторыя Полацкай зямлі XI - XII стст. - гэта перыяд пашырэння яе тэрыторыі, раўнапраўных саюзніцкіх адносін з кіеўскімі князямі або жорсткіх ваенных канфліктаў з імі, прычым ініцыятарам апошніх далёка не заўсёды быў Кіеў.

Іншым быў лёс дрыгавіцкіх княстваў. Даволі рана дрыга-віцкая зямля трапіла ў сферу інтарэсаў Кіева і страціла неза-лежнасць. 3 канца X ст. на княжанне ў Тураў пасылалі ста-рэйшых сыноў кіеўскага князя. Толькі ў 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіева і ў ім усталявалася сама-стойная княжацкая дынастыя.

Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, можна скласці пэўнае меркаванне аб палітычным ладзе ста-ражытных дзяржаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства. Сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-княствах IX - XII стст. на тэрыторыі Беларусі была таго ж тыпу, што і ў іншых дзяржавах, якія складалі Кіеўскую Русь. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі службовыя асобы, такія як пасаднік, ты-сяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешня-га нападу і падтрыманне ўнутранага парадку.

Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго аса-бістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і пад-трымкай вярхоў пануючага класа.

Уступленне на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэры-торыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпавед-насці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на пасаду афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. На-прыклад, полацкі князь абавязваўся не ўмешвацца ў цар-коўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, не перагля-даць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выезду сва-бодных людзей за межы княства і г.д.

Як бачым, паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам вы-дання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з сяб-рамі яго рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, абмяжоўвалася і судовая дзейнасць князя.

Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго жадаў, аднак не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэн-тральнага і дварцовага кіравання.

Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кам-петэнцыяй князя. Практычна ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, ён абмяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Аб залежнасці князя ад свайго акружэння расказвае ісландская "Сага аб Эй-мундзе". У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да князя Брачы-слава, то той сказаў: "Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу"1. Маюць рацыю тыя вучоныя, напрыклад беларускі даследчык В. Чаропка, якія лічаць, што ў дадзеным выпадку Брачыслаў гаворыць аб неабходнасці параіцца з жыхарамі Полацка, гэта значыцьз веча1.

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распараджальнай дзейнасці ў радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычы-ліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяр-жаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча -агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога сама-кіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апал-чэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя спра-вы, вызначала лінію паводзін у міжнародных адносінах. Веча мела заканадаўчую ўладу. В. Чаропка лічыць, што "па сутнасці Полацкае княства з'яўлялася феадальнай рэспублікай, у якой князь выконваў ролю выбарнага канстытуцыйнага вала-дара".

На думку даследчыкаў Г.В. Штыхава і Т.Т. Каробушкінай, веча абмяжоўвала ўладу князя, але не знішчала яе. Княжац-кая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды най-больш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г.д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам. У Полацку, як, напэўна, і ў іншых княствах, у сферы сацыяльна-палітычнага жыцця існавала двухуладдзе. Вечавы лад існаваў побач з княжацкай уладай1.

Нельга не пагадзіцца з думкай прафесара С.Ф. Сокала, аб тым, што беларускія дзяржавы-княствы нельга назваць неаб-межаванымі манархіямі, таму што "улада князя не была абса-лютнай. Іх можна было б назваць раннефеадальнымі дуа-лістычнымі манархіямі ці раннефеадальнымі абмежаванымі манархіямі. Больш за ўсё, на нашу думку, падыходзіць пер-шая назва, бо яна адлюстроўвала палітычны дуалізм, увасоб-лены ў двух цэнтрах улады: князя і веча"2.

Існаванне розных меркаванняў сведчыць аб тым, што пы-танні дзяржаўнага ладу беларускіх княстваў, перш за ўсё По-лацкага, патрабуюць далейшай навуковай распрацоўкі.

У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (полац-кімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах васалітэту. Кіеўскі князь быў сюзэрэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія ў сваю чаргу абавязваліся быць "у яго паслушэн-стве", выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай да-ніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх уладанняў. Ажыццявіць жа гэта было магчыма толькі сілай (ваенным шляхам).

Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча.

Як мы ўжо гаварылі, функцыі органаў кіравання выкон-валі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе з'яўляўся яго намеснікам. Знаходжанне ў горадзе адначасова і князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, - з'ява незвычайная. Аб існаванні па-садніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова і князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаб-лівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.

Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ен камандаваў апалчэннем, а ў мірны - сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе. Падвой-скаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.

Кпючнік і цівун займаліся гаспадарчымі справамі і нека-торымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве.

Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цес-на звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзі-лася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духа-венства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяр-жавы і грамадства.

studfiles.net

3.Грамадскі лад усх.-слав. Княстваў у IX

У разглядаемы перыяд на тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў раннефеадальны лад. Асноўнымі класамі былі феадалы і феадальна-залежныя сяляне. У грамадстве адначасова з феадаламі і феадальна-залежным насельніцтвам існавалі рабы (халопы, чэлядзь нявольная), свабодныя гарадскія жыхары (рамеснікі, купцы, госці — буйныя купцы, вялі міжгародны і зарубежны гандаль) і сяляне-даннікі. Апошнія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўныя павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

У IX ст. князь не жалаваў сваёй дружыне зямель і не заводзіў сваёй гаспадаркі, а абкладаў свабоднае і паўсвабоднае насельніцтва данінай. Збор дароў з свабоднага насельніцтва на тэрыторыі, якой уладаў князь, называўся «палюддзем». Дружыннікі таксама атрымлівалі ад князя правы збіраць даніну і «карміцца» з той ці іншай воласці.

Ваенная дружына была важнай апорай княжацкай улады. Дружыннікі акружалі князёў, абаранялі ўсе іх інтарэсы. 3 імі князь раіўся па пытаннях арганізацыі паходаў, а таксама суда і адміністрацыйнага кіравання.

Дружыны ў полацкіх князёў, як і ў іншых князёў «рускіх», складаліся з дзвюх груп: у першую, старэйшую, дружыну, уваходзілі «боярй», «сйльные мужй»; у другую, малодшую дружыну, якая жыла пры двары князя,—«грйдь», «отрокй», «детскйе». 3 яе выходзілі слугі князя, яго целаахоўнікі, малодшыя службовыя асобы. Земскія апалчэнцы, якія не належалі да сталага княжацкага войска, насілі найменне «вояў».

Такім чынам, грамадства распалася на некалькі пластоў. Вышэйшы складалі князі, баяры, старэйшая і малодшая дружыны духавенства. Феадалы былі ўзаемазвязаны сістэмай васалітэта, якая рэгулявала правы і абавязкі паміж імі, а таксама іх перад дзяржавай.

Клас феадальна-залежных людзей утвараўся:

за кошт замацавання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі;

шляхам гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўныя даніны і выконваць павіннасці; у выніку маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

На тэрыторыі Беларусі працягвалі яшчэ захоўвацца свабодныя сяляне-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавязаны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну натурай або грашыма, выконваць шэраг дзяржаўных павіннасцей (нясенне ваеннай службы ў апалчэнні, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, шляхоў (дарог) і г. д.). Захоўвалі сваю свабоду да XVII ст.

Свабодныя сяляне-даннікі плацілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы, і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалі значны ўплыў і на палітыку дзяржавы.

ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД ДЗЯРЖАЎ-КНЯСТВАЎ Иснавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і інш.

Арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма органаў улады і кіравання ў іх была таго ж тыпу. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага класа.

Уступленне князя на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга з абяцаннем ахоўваць тэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення на прастол афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа.

Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь мог толькі з членамі рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам, і судовая дзейнасць князя абмяжоўвалася.

Рада князя: Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваёй радай. Аб залежнасці князя ад свайго акружэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». (Эймунд и Брачыслау).

На пасяджэннях рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права браць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. У радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарату. На радзе рыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.

Веча - агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала загады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу. Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г. д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.

У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (полацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах васалітэту. Кіеўскі князь быў сюзерэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязваліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх уладанняў. (толькі шляхам прымянення сілы)(ваенным шляхам).

Грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве. Актыўна дзейнічала веча. Паводле звестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага», апошні стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». Гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.

Функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.

Пасаднік абіраўся вечам або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з'яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя як у Ноўгарадзе Вялікім, - з'ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў Тураве, паводле Іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. Галоўным абавязкам тысяцкага з'яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем, а ў мірны - сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.

Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.

Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.

Царква, цесна звязана з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы.

studfiles.net

4.2. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

41Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

пласты насельніцтва практычна не прыніжаліся ў правах, не рабілася ломка форм уласнасці.

Дзяржаўны лад ВКЛ на працягу яго развіцця значна мяняўся. На чале яго стаяў князь, які меў адміністратыўную, судовую, ваенную уладу. Але яго ўлада была неаднолькавай на рознай тэрыторыі. ВКЛ спачатку складалася з вялікай колькасці дробных удзельных княстваў і дзялілася на дзве часткі: цэнтральную і так званые “прыслухоўваючыеся” землі. Вялікі князь ажыццяўляў кіраванне дзяржавай праз удзельных князей, прычым іх улада ў “прыслухоўваючыхся” землях была большай. Яны дзейнічалі на правах аўтаноміі і на аснове дамоў з вялікім князем. З канца XIV стагоддзя удзельныя княствы ліквідуюцца, а замест іх уводзяцца намесніцтвы. Функцыі намеснікаў заставаліся тымі ж, як і раней, але яны прызначаліся вялікім князем і былі цалкам перад ім адказнымі.

Улада князя абмяжоўвалася радай і сеймам, прычым з цягам часу іх роля ў кіраванні дзяржавы павышалася. Спачатку рада не мела пастаяннага складу, прызначалася князем з ліку свайго прыбліжэння і найбольш уплывовых асоб і мела толькі дарадчыя функцыі. Да сярэдзіны ж XV стагоддзя яна ўжо набыла самастойнае значэнне як вышэйшы орган дзяржаўнай ўлады і стала называцца паны-рада.У яе склад уваходзілі вышэйшыя службовыя асобы княства. Павышэнню значэнняпаноў-радынямала спрыяла тое, што пасля Крэўскай уніі 1385 г. князь, які стаў адначасова і польскім каралём, вельмі часта адлучаўся ў сталіцу Польшы і ў выніку рада станавілася вышэйшым калектыўным кіраўніком дзяржавы. Менавіта ў гэты час для больш аператыўнага кіравання вылучаецца больш вузкі яе склад – вышэйшая (тайная) рада. Яе роля яшчэ больш пашырылася ў першай палове XV стагоддзя, у гады грамадзянскай вайны, праўлення13-гадовагаКазіміра і атрымання ім у 1447 г. польскай кароны. Згодна з прывілеямі 1492 і 1506 гг.паны-радаатрымала права абмяжоўваць уладу князя, без яе згоды апошні не мог прымаць важнейшыя рашэнні.

З пачатку XV стагоддзя побач з панамі-радайпачынае дзейнічаць заканадаўчы орган – агульнадзяржаўны (вальны) сейм. Спачатку, як і ў радзе, пэўнага складу сейма не было, у яго уваходзілі буйныя феадалы, шляхта, але з 1512 г. былі ўведзены выбарнасць дэлегатаў з ліку шляхты і прадстаўніцтва па 2 дэпутаты ад павета. Увядзенне пасля Крэўскай уніі па польскаму абразцу элементаў выбарнасці князя павысіла ролю сеймаў. У Статуце 1529 года ўжо прама адзначалася аб неабходнасці выдаваць вялікакняжацкія прывілеі выключна на вальным сейме.

42Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

Князь выконваў свае абавязкі пры дапамозе адміністрацыі, вышэйшых службовых асоб, якія пажыццёва прызначаліся з ліку прадстаўнікоў найбольш знатных фамілій. Маршалак земскі старшынстваваў на паседжаннях сейма, з’яўляўся ахоўнікам парадку і этыкета пры вялікакняжацкім двары, кіраваў прыёмам паслоў. З цягам часу была ўведзена таксама пасада маршалка дворнага. Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі, якія складаліся з шляхецкага “паспалітага рушэння”, наёмнікаў. Яго намеснікам быў гетман польны. Дзяржаўнай канцылярыяй кіраваў канцлер, разам з сваім памочнікам падканцлерам удзельнічаў у падрыхтоўцы дзяржаўных дакументаў, завяраў іх дзяржаўнай пячаткай. Дзяржаўнымі фінансамі ведаў падскарбій земскі. Яго намеснікам быў падскарбій дворны.

Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Князь імкнуўся да цэнтралізацыі ўлады, але гэта зачастую сустракала супрацьдзеянне ўдзельных князёў. У гэтай барацьбе князі спрабавалі абаперціся на ваенна-служылаесаслоўе – шляхту, але ў выніку шляхта атрымала значныя правы, у тым ліку права абмяжоўваць уладу князя праз сейм. Дзяржаўнае кіраванне нарэшце набыло рысы саслоўнапрадстаўнічай манархіі.

На месцах доўгі час захоўваліся княствы, якімі кіравалі удзельныя князі. Пры іх былі такія службовыя асобы, як ключнік, канюшы, гараднічы, цівун, ляснічы.

Князь Вітаўт у пачатку XV стагоддзя пачаў рэарганізацыю мясцовага кіравання. З мэтай цэнтралізацыі ўлады ён замест княстваў утварыў два ваяводствы: Віленскае і Трокскае на чале з ваяводамі, якія прызначаліся зверху. У астатніх буйных удзельных княствах Вітаўт у 1393-1395гг. першапачаткова проста замяніў удзельных князей, аддаўшы ім другарадныя княствы, на сваіх намеснікаў. У астатнім мясцовая сістэма кіравання засталася ранейшаю. Поўнасцю ж гэтая адміністратыўнатэрытарыяльная рэформа была праведзена праз паўтары стагоддзі, у 15651566 гг., калі ўсё княства была падзелена на ваяводствы, паветы і воласці.

Ваяводствы узначальвалі ваяводы, якія пажыццёва прызначаліся вялікім князем і радай. У сваёй дзейнасці яны абапіраліся на намеснікаўпадваявод, якія выконвалі адміністратыўныя і судовыя абавязкі, кашталянаў, якія сталі на чале войска, гараднічых-камендантаўзамкаў, ключнікаў і цівуноў, адказных за спагнанне падаткаў і чыншу, лоўчых і ляснічых, якія наглядалі за ляснымі і паляўнічымі ўгоддзямі.

Кіраўнікамі адміністрацыі ў паветах былі старасты. Да ліку службовых асоб адносіліся іх намеснікі-падстарасты,харунжыя, якія збіралі апалчэнне,а таксама ключнікі, цівуны, канюшыя і інш. У паветах збіраліся павятовыя сеймікі, на якіх абмяркоўвалі розныя справы, выбіралі

43Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

дэпутатаў на вальны сейм. Старшынствавалі на сейміках павятовыя маршалкі.

Валасцямі кіравалі дзяржаўцы. Яны ж ажыццяўлялі нагляд за маёнткамі. Памочнікамі дзяржаўцаў былі сельскія войты.

У гарадах, якія атрымалі права на самакіраванне, па другому, магдэбургскае права, таксама стваралася гарадская адміністрацыя – магістрат. Ён складаўся з кіраўніка адміністрацыі і гарадскога суда – войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў

Грамадскі лад ВКЛ меў тыповую для феадальнага ладу структуру. Існавалі два галоўныя класы: феадалаў землеўладальнікаў і феадальназалежных людзей. Буйные землеўладальнікі, якія да таго ж удзельнічалі ў рабоце рады, з XV стагоддзя сталі называцца “панамі” або “баронамі”. Для ВКЛ была характэрнай наяўнасць менавіта буйнага землеўладання. У сярэдзіне XV стагоддзя 29 магнатаў валодалі 40% усіх феадальных зямель. Найбольш буйным землеўладальнікам быў сам вялікі князь. Спачатку не было дакладнага раздзялення на яго непасрэдную ўласнасць і ўласнасць дзяржавы. Князь мог па свайму меркаванню распаражацца землямі і залежнымі людзьмі.. Але з цягам часу пачаў утварацца непасрэдна вялікакняжацкі домен, свайго рода яго вотчына, і асобна – дзяржаўныя, магнацкія, царкоўныя землеўладанні. Калі ў XIV ст. пад уладай вялікага князя было 80% сялян, то ў 20-ягг. XV ст. іх колькасць зменшылася да 30%.

Другую, больш шматлікую групу складалі сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі залежнымі сялянамі. Большасць з іх прадстаўлена ваеннаслужылым саслоўем – “шляхтай”, радзей яны называліся “баярамі”. Шляхта складала каля 10% насельніцтва ВКЛ. Паступова шляхта, акрамя права набываць землі з залежнымі сялянамі, атрымала шмат іншых правоў і прывілегій: асабістую недатыкальнасць, права свабоднага выезду за мяжу, магчымасць у якасці дэпутатаў сеймаў удзельнічаць у кіраўніцтве дзяржавай, падсуднасць свайму саслоўнаму суду. Яна была вызвалена ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падаткаў на ваенные патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні). Пры гэтым прывілегіі шляхты перадаваліся нашчадкам.

Да прывілегірованага саслоўя ў ВКЛ адносілася і духавенства. Яно валодала такімі ж правамі, як і шляхта. Але духавенства па свайму маёмаснаму палажэнню было неаднародным: вышэйшае прыраўнівалася да магнатаў, а нізы – да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян.

Гарады ў ВКЛ дзяліліся на вялікакняжаскіе і прыватнаўласніцкія. Гаражане былі асабіста свабоднымі, але плацілі падаткі. Памеры іх ў прыватнаўласніцкіх гарадах вызначаў сам феадал. У гарадах, якія карысталіся магдэбургскім правам, мяшчане вызваляліся ад раду

44Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

павіннасцей, але ўзамен павінны былі ўдзельнічаць у выпадку войнаў у абароне горада.

Насельніцтва гарадоў было неаднародным па свайму маёмаснаму стану. Вярхушку прадстаўлялі заможныя купцы, уладальнікі буйных майстэрняў; сярэднія пласты – дробныя гандляры, рамеснікі і нізы – вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш.

Сялянства было найбольш шматлікім саслоўем у ВКЛ. У залежнасці ад таго, каму належала зямля, сяляне падзяляліся на дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных.

Па ступені залежнасці сяляне адносіліся да наступных катэгорый: “пахожыя”, гэта значыць, тыя, якія яшчэ фармальна мелі права перахода з аднаго маёнтка ў другі; “непахожыя” або “отчычы”– страціўшыя гэтае права, “чэлядзь нявольная”, фактычна рабы, яны адрозніваліся ад “непахожых” тым, што ў адрозненне ад іх не карысталіся зямлёй; “закупы” – часова залежныя.

Па форме выплаты феадальнай рэнты сяляне дзяліліся на цяглых, іх асноўнай павіннасцю была паншчына; чыншавых, якія ў асноўным плацілі грашовую рэнту і сялян-даннікаў,якія выплочвалі даніну прадуктамі промыслаў і сельскай гаспадаркі. Былі таксамасяляне-слугі,якія працавалі пры двары феадала.

Становішча сялян не было нязменным. Калі спачатку пераважалі “пахожыя”, якія працавалі на зямлі феадала, плацілі падаткі, але былі яшчэ асабіста свабоднымі, то згодна з прывілеем князя Казіміра 1447 года сяляне, пражыўшыя на зямлі феадала больш 10 гадоў, страчвалі гэтае права, станавіліся непахожымі. У выніку аграрнай рэформы 1557 года ужо ўсе сяляне замацоўваліся за валокамі і поўнасцю пераходзілі ў стан “непахожых”. Рэдакцыі статутаў ВКЛ 1529, 1566 г. і 1588 г. канчаткова завяршылі працэс запрыгоньвання сялян.

4.3. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага

Унутраная палітыка ВКЛ ў XIV-ХVIстст. вызначалася трыма асноўнымі фактарамі. Гэта барацьба за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, супярэчнасці, выкліканые імкненнем вялікіх князей да цэнтралізацыі ўлады і сепаратызмам удзельных князей, паланізацыя і акаталічванне насельніцтва, што вызывала канфлікты на рэлігійнай і этнічнай глебе. Усе яны былі цесна узаемазвязанымі: у барацьбе за ўладу той ці іншы прадстаўнік дынастыі абапіраўся на буйных феадалаў і ўдзельных князей, якія пры гэтым імкнуліся дасягнуць сваіх мэт: захавання мясцовай улады, абароны маёмасных правоў; апазіцыя ж, як

45Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

правіла, выступала пад сцягам абароны сваіх этнічных правоў і сваёй рэлігіі, хаця на самой справе ірвалася да ўлады. У выніку ВКЛ неаднаразова падвяргалася унутрыпалітычным крызісам. Яны пачаліся яшчэ ў пачатку заснавання ВКЛ, калі шла барацьба паміж літоўскімі дынастыямі за аб’яднанне зямель і ў якую ўступіў сын Міндоўга Войшалк, абапіраючыся на валынскія і пінскія дружыны. Але найбольш абвастрылася ўнутрыпалітычная сітуацыя ў XIV-XVстагоддзях, што прывяло фактычна да грамадзянскай вайны і расколу ВКЛ.

Першы ўнутрыпалітычны крызіс узнік пасля смерці Гедыміна. Не згодныя з узвядзеннем на вялікакняжацкі прастол сярэдняга сына Гедыміна Еўнута, два яго браты Альгерд і Кейстут ажыццявілі дзяржаўны пераварот і сталі суправіцелямі княства. У гэты час пачалася актыўная перадача ўдзельных княств нашчадкам Гедыміна. Яны з цягам часу станавіліся не толькі прадстаўнікамі ўлады, але і буйнымі землеўладальнікамі, што ў сваю чаргу рыхтавала глебу да ўзмацнення федэратыўных тэндэнцый. Але насаджэнне літоўскага землеўладання на славянскіх землях, цэнтралізацыя ўлады супярэчылі інтарэсам мясцовых феадалаў і такім чынам закладвалі аснову да новых унутрыпалітычных канфліктаў.

Другі крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Два яго сыны Ягайла і Андрэй (Вінгальд) Полацкі распачалі барацьбу за ўладу. Ахрышчоны ў праваслаўі іменем Андрэй князь Полацкага ўдзела зрабіў стаўку на ўсходніх праваслаўных феадалаў, рускія суседнія княствы і на збліжэнне з Маскоўскай дзяржавай. Ягайла вымушае Андрэя уцячы ў Пскоў і на яго месца ставіць свайго брата Скіргайлу. Выкарыстаўшы раздор паміж братамі, у 1381 годзе вярхоўную ўладу ў дзяржаве захапіў Кейстут, але неўзабаве быў узяты ў палон Ягайлам і задушаны ў Крэўскім замку. У гэтым жа годзе, палачане, нездаволеныя князем-язычнікамі ўзмацненнем празаходняга накірунку ва ўладзе, паднялі паўстанне і вярнулі на княжанне ў Полацк Андрэя Альгердавіча. Барацьба за вярхоўную ўладу прадаўжалася.

Каб узмацніць свае пазіцыі, Ягайла 14 жніўня 1385 года ў Крэве заключае пагадненне з палякамі аб аб’яднанні Польшы і Літвы, якое замацоўвалася шлюбам Ягайлы з польскай прынцэсай Ядвігай. Згодна з пагадненнем Ягайла станавіўся адначасова і польскім каралём. У пачатку 1387 г. Ягайла выдаў два прывілеі, у якіх абавязваў насельніцтва прыняць каталіцкую веру, вызваляў каталіцкую царкву ад усіх падаткаў і павіннасцей, знаць каталіцкага веравызнання, якая ў большасці была балцкага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Усё гэта азначала па сутнасці інкарпарацыю ВКЛ у склад

46Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

Польшы, паланізацыю і акаталічванне насельніцтва, удзельныя ж князі гублялі сваю самастойнасць. Такая дыскрымінацыя для значнай колькасці арыстакратыі ВКЛ вызвала рэзкае нездавальненне.Пачаўся трэці ўнутрыпалітычны крызіс. Узнік грамадска-палітычнырух, накіраваны супраць Ягайла. На чале яго зноў стаў Андрэй Полацкі, які адмовіўся прызнаць Крэўскую унію. Яго саюзнікам стала Смаленскае княства. Але каралеўскае войска на чале з Скіргайлам разбіла смаленскія палкі, затым захапіла Полацк. Князь Андрэй трапіў у палон, а на яго месца стаў Скіргайла.

На гэтым супраціўленне ўсходніх княстваў супраць уніі не спынілася. Яго ўзначаліў сын Кейстута Вітаўт. Ён выступіў з праграмай стварэння самастойнага гаспадарства, якое б супрацьстаяла, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. Унутры дзяржавы для ажыццяўлення праграмы Вітаўт узяў апазіцыйнуюпольска-каталіцкайэкспансіі знаць, за межамі ВКЛ – крыжаносцаў. Гэтая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення паміж Ягайла і Вітаўтам 5 жніўня 1392 г. ў маёнтку Вострава каля Ліды. Згодна з ім Ягайла заставаўся польскім каралём, а Вітаўт на час свайго жыцця станавіўся Вялікім князем і абавязваўся быць верным Ягайлу і Польскай Кароне.

Але “рускага” пытання прыход Вітаўта да ўлады не вырашыў. Па дагавору паміж ВКЛ і Польшчай 1401 года і Гарадзельскаму прывілею 1413 года каталіцкая знаць зноў узвышалася і атрымлівала шырокія правы, а праваслаўная знаць ВКЛ трапляла ў дыскрымінацыйнае становішча. Да гэтага трэба дадаць і ўзмацненне сепаратыстскіх настрояў ўдзельных князёў у час барацьбы літоўскай дынастыі за вярхоўную ўладу. Пасля смерці Вітаўта гэтая праблема яшчэ больш абвастрылася і пачаўся чарговы ўнутрыпалітычны крызіс.

Вялікім князем у 1430 годзе стаў Свідрыгайла Альгердавіч, які княжыў ў северскай зямлі і да гэтага самавольна заняў віцебскі княжацкі пасад. Ён скасаваў унію з Польшчай, пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў, дарыць ім землі. Значную падтрымку ён знайшоў у Полацку. Гэта вызвала ўжо незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. На княжацкі пасад быў прызначаны Жыгімонт Кейстутавіч, які аднавіў унію з Польшчай. Яго падтрымалі ўсе літоўскія землі. На бок Свідрыгайлы сталі Полацкая, Віцебская, Смаленская, Северская, Кіеўская землі, Валынь і Ўсходняя Падолія. Супрацьстаянне прывяло да грамадзянскай вайны 1432-1436гг. Свідрыгайла абвясціў аб стварэнні Вялікага княства Рускага з цэнтрам у Полацку. Некалькі гадоў працягваліся ваенные дзеянні. Пасля абнародвання ў 1432 і 1434 гг двух прывілеяў караля і князя Жыгімонта аб ураўніванні праў католікаў і праваслаўных частка феадалаў адыйшла ад

47Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

Свідрыгайла, ён пацярпеў паражэнне і ўцёк у Кіеў. Але і Жыгімонт быў забіты ў 1440 г. З гэтага часу была адноўлена практыка сумяшчэння пасады караля і вялікага князя, пачатая Ягайлам. Пасля яго смерці каралём польскім і адначасова Вялікім князем Літоўскім стаў Казімір Ягайлавіч, а затым Жыгімонт П Аўгуст.

Унутраная палітыка, якая праводзілася князьямі ВКЛ, накладвала свой адбітак на знешнюю і, у сваю чаргу, адчувала значны ўплыў знешнепалітычнай дзейнасці ВКЛ.

Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у XIV-ХVIстст. сталі на захаде– адносіны з Польшчай, напаўночна-заходнімнапрамку – з крыжаносцамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усходзе і на поўдні – зтатара-манголамі.

Ужо з пачатку XIV стагоддзя крыжаносцы рабілі частые набегі на землі Польшчы і ВКЛ. Перанос сталіцы Ордэна ў 1309 г. у Мальбарк адзначаў, што галоўным напрамкам знешняй дзейнасці крыжаносцаў станавілася не Палестына, а Прыбалтыка. Яны не толькі сілай імкнуліся набыць новыя землі, але і актыўна ўмешваліся ў дынастычную барацьбу, якая не сціхала амаль увесь час у княстве. Ваенные акцыі ВКЛ у адказ ажыццяўляліся радзей і былі менш значныя. Напрыклад, у час праўлення Альгерда і Кейстута крыжаносцы зрабілі каля сотні набегаў, літвіны ж – толькі трыццаць і не заўсёды ўдалыя. Пагроза з боку крыжаносцаў падштурхоўвала і Польшчу, і ВКЛ да збліжэння. Гэты саюз быў выгадны ВКЛ, паколькі адрываў Польшчу ад сувязей з крыжаносцамі, засцерагаў ад небяспекі заходнія рубяжы і дазваляў Ягайлу ўмацаваць сваю палажэнне, атрымаўшы карону польскага караля, паколькі ён не быў старэйшым сынам Альгерда і да ўлады прыйшоў насільна. Крэўская унія паміж Польшчай і ВКЛ, заключаная ў 1385 годзе, з аднаго боку садзейнічала мірнаму суіснаванню абодвух краін, але, з другога боку, ушчамляла суверэнітэт літоўска-беларускіхзямель, мела вынікам паланізацыю і акаталічванне насельніцтва. Саюз паміж Польшчай і ВКЛ дазволіў аб’яднаць сілы ў барацьбе супраць крыжаносцаў.У1409-1411гг. адбылася “вялікая вайна”, якую вялі Карона і ВКЛ, з аднаго боку, і Лівонскі ордэн, з другога. Кульмінацыйным пунктам яе стала Грунвальдская бітва 15 ліпеня 1410 года, якая закончылася разгромам крыжацкага войска. З гэтага часу баявая моц ордэна бала падарвана і крыжаносцы перасталі непакоіць межы саюзнікаў.

Важным напрамкам знешняй палітыкі ВКЛ былі ўзаемаадносіны з Маскоўскай дзяржавай. Спачатку ў другой палове XIII-XIVстст. ваенная перавага была на баку ВКЛ, якое вяло актыўную палітыку па далучэнню былых зямель Кіеўскай Русі. На Маскву неаднаразова рабілі паходы Альгерд, Вітаўт. Альгерд далучыў да ВКЛ землі на Дняпры і Сожы,

48Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

большую частку Ўкраіны, частку заходніх зямель сучаснай Расіі. Вітаўт канчаткова авалодаў Смаленскам, устанавіў пратэктарат над Ноўгарадам і Псковам, спрабаваў з дапамогай татарскага хана Тахтамыша стаць уладаром усёй Рускай зямлі, але атрымаў паражэнне у 1399 г. у бітве на рацэ Ворскле.

УXV стагоддзі назіралася пэўная раўнавага ва ўзаемаадносінах паміж Масквой і ВКЛ. У канцы XV – пачатку ХVI стст. Маскоўскае княства ўзмацнілася, ператварылася ў цэнтралізаваную дзяржаву, павысіла свой уплыў у Ноўгарадзе, Цверы і пасля канчатковага вызваленняз-падапекі Залатой Арды з 1480 года накіравала сваю дзейнасць на зварот і аб’яднанне зямель, якія раней уваходзілі ў Кіеўскую Русь. Гэта супала з абвастрэннем унутрыпалітычных супярэчнасцей унутры ВКЛ і узмацненнем прамаскоўскіх настрояў у ўсходніх княствах ВКЛ. Пад лозунгам абароны праваслаўя Масква імкнулася рознымі шляхамі далучыць іх да Маскоўскай дзяржавы. З канца XV ст. пачалася серыя войнаў, у выніку якіх Маскоўская Русь адваявала трэцюю частку ўсходніх зямель ВКЛ. Пералом у ходзе ваенных дзеянняў не адбыўся і ў выніку перамогі войска ВКЛ 8 верасня 1514 г. пад Оршай. Яны перакінуліся ўжо на тэрыторыю Беларусі і Ўкраіны.

У1588 г. пачалася вайна паміж Рускай дзяржавай, якая прэтэндавала на выхад да Балтыйскага мора, і Лівонскім ордэнам. Пасля таго, як ВКЛ ўзяла ордэн пад сваю апеку, тэрыторыя Беларусі стала асноўным тэатрам вайны. У 1563 годзе быў захоплены Полацк. Гэта стварыла сур’ёзную небяспеку для захавання цэласнасці ВКЛ і стала адной з прычын заключэння Люблінскай уніі паміж ВКЛ і Польшчай.

На поўдні ВКЛ амаль з самага пачатку свайго існавання вяла барацьбу з татара-манголамі,якія перыядычна рабілі набегі на гэтую тэрыторыю. У 1362 г. ваяры пад камандаваннем Альгерда разбілі ардынскае войска ў бітве на рацэ Сінія Воды і надоўга спынілі агрэсію Арды. Выкарыстаўшы міжусобіцы ўнутры Залатой арды, Вітаўт заключыў саглашэнне з ханам Тахтамышам аб сумеснай барацьбе супраць Маскоўскай дзяржавы, але дальнейшыя іхнія сумесныя дзеянні былі няўдалымі. З другой паловы XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Крымскім ханствам. Толькі з 1500 па 1569 гг. войскі крымскага хана 45 разоў ўрываліся ў межы ВКЛ. У выніку буйнай бітвы пад Клецкам 6 жніўня 1506 г. і іншых ваенных дзеянняў ВКЛ здолела абараніць свае межы з усхода

Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ была даволі разнабаковай: ад дыпламатычных перамоў і заключэння міждзяржаўных саюзаў да адкрытай барацьбы, якая мела і наступальны, і абарончы характар.

49Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

4.4.Асаблівасці сацыяльна-эканамічнагажыцця беларускіх

зямель у княстве

Асновай эканамічнага жыцця ў XIII – першай палове ХVI стст. была сельская гаспадарка. Ёю займалася пераважная большасць насельніцтва. Зямля ў гэты час належала феадалам. Спачатку вярхоўным яе ўласнікам лічыўся вялікі князь, які жалаваў зямельныя ўгоддзі прыбліжаным ў часовае карыстанне. Паступова яны пераходзілі ў спадчыннае ўладанне і ўжо прыкладна з XIV ст., акрамя княжацкай або дзяржаўнай, пашыраюцца прыватнаўласніцкія і царкоўныя формы ўласнасці на зямлю. Рост феадальнага землеўладання адбываўся рознымі шляхамі: вялікакняжацкімі падараваннямі, дарэннямі з боку буйных феадалаў васалам ці царкве, купляй-продажам,залогам (заставай) і інш. Ва ўладанне феадалам даваліся цэлыя воласці, маёнткі, вёскі з насельніцтвам і павіннасцямі, а таксама асобныя сем’і. Адпаведна і сяляне, якія яе апрацоўвалі, сталі называцца адпаведна дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Галоўнымі іх заняткамі былі земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, а дапаможнымі – бортніцтва, паляванне, рыбалоўства. Сялянская гаспадарка насіла натуральны характар.

За карыстанне зямельнымі надзеламі сяляне павінны былі выплочваць даніну прадуктамі раслінаводства, якая называлася “дзякло”, а таксама мясам, прадуктамі бортніцтва – “мезлева”.

Па меры развіцця феадальных адносін ў XV-ХVIстст. асноўнай формай павіннасцей стала паншчына і грашовы аброк – чынш. Акрамя таго, сяляне павінны былі выходзіць на дадатковыя сумесныя работы – талокі, гвалты, будаваць і рамантаваць замкі, масты, дарогі, ўтрымліваць войска, адвозіць на фурманках грузы, несці вартавую службу і г.д. Людзі, якія у асноўным адпрацоўвалі баршчыну на землях феадала, называліся цяглымі, якія ж пераважна плацілі грашовы чынш – асаднымі. Феадальная рэнта спаганялася звычайна з асобных сялянскіх гаспадарак, якія ў гістарычных крыніцах фігуруюць пад тэрмінам “дым”. Практыкаваўся збор даніны і з некалькіх сем’яў, звычайна сваяцкіх, якія складалі асобныя адзінкі падаткаабкладанняў – дворышчы. УXIV-ХVIстст. у асяроддзі сялян ужо развівалася маёмасная дыферэнцыяцыя. Пра яе наяўнасць сведчаць адрозненні ў забяспячэнні асобных сялянскіх гаспадарак зямлёй, памерах павіннасцей. Разам з самастойнымі ў гаспадарчых адносінах вытворцамі ў многіх маёнтках былі і збяднелыя сяляне, іх называлі агароднікамі, кутнікамі, халупнікамі.

Развіццё таварна-грашовыхадносін прымушала ўдасканальваць феадальную сістэму гаспадарання, павялічваць вытворчасць прадукцыі на продаж.

50Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

З мэтай павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці,

павялічэння даходнасці маёнткаў у 1557 годзе Жігымінт II Аўгуст правёў на дзяржаўных землях аграрную рэформу. Якая затым атрымала назву “валочная памера”. Уся зямля дзялілася на валокі памерам 33 моргі (морг раўняўся 0,71 га) або 23,43 га., лепшыя з якіх адводзіліся непасрэдна пад гаспадарку землеўладальніка, якая называлася фальварак. Іншыя раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. “Устава на валокі” прадугледжвала суадносіны фальваркавага і сялянскага ворыва як 1 да 7. Гэта значыць, што адну фальваркавую валоку апрацоўвалі прыгонныя, якія карысталіся 7 валокамі. У залежнасці ад колькасці і якасці атрыманай у карыстанне зямлі вызначаўся і памер павіннасцей, якія выконвалі сяляне. Яны былі рознымі для цяглых і асадных земляробаў. Цяглыя сяляне павінны былі адпрацоўваць паншчыну 2 дні ў тыдзень, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша з валокі. Асадныя сяляне ў асноўным плацілі чынш. Акрамя таго, для ўсіх заставаліся такія павіннасці, як гвалты і талокі, розныя віды работ па пабудове і рамонту збудаванняў, дарог, мастоў і г.д.

Аграрная рэформа не толькі ўпарадкоўвала землеўладанні і павялічвала іх даходнасць, але і замацоўвала сялян за валокамі, усе яны станавіліся непахожымі. Па выніках рэформы колькасць зямельных участкаў, якія былі ў сялянскім карыстанні, зменшылася, паколькі памеры павіннасцяў у разліку з валокі былі вельмі высокімі.

Паступова ўслед за вялікакняжацкім доменам гэтая рэформа была праведзена і на прыватнаўласніцкіх, царкоўных землях, але ў асноўным у заходняй і цэнтральнай Беларусі. На ўсходзе яна праводзілася больш марудна або зусім не практыкавалася. Прычына заключалася ў частых войнах з Маскоўскай дзяржавай, якія закраналі гэтую тэрыторыю, зменах дзяржаўных межаў. Ажыццяўленне рэформы прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным.

Валочная памера садзейнічала развіццю фальварачна-баршчыннайсістэмы гаспадарання і вызначыла напрамак развіцця сельскай гаспадаркі на цэлыя стагоддзі, да адмены прыгоннага права.

У XIII-ХVIу ВКЛ, як і ў цэлым у Еўропе, хутка развіваецца рамесная вытворчасць, гандаль і адпаведна павялічваецца колькасць гарадоў. На Беларусі найбольш былі распаўсюджаны такія віды рамёстваў, як апрацоўка металаў, ювелірная справа, ганчарства, ткацтва і інш. Дакументы ХVI стагоддзя згадваюць пра наяўнасць больш за 100 відаў рамёстваў. У гарадах і мястэчках регулярна налажваліся таргі і кірмашы. Акрамя унутранага рынка, значная частка прадукцыі адпраўлялася на продажу за мяжу. Купцы ўXV-ХVIстст. для абароны інтарэсаў пачалі

51Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

ствараць свае аб’яднанні – брацтвы або гільдзіі, а з 1552 г. прафесійныя аб’яднанні – цэхі таксама і рамеснікі.

4.5. Культура Беларусі ў другой палове XIII – першай

палове ХVI стст.

Культура Беларусі перыяда ўваходжання яе ў склад ВКЛ супала з еўрапейскім Адраджэннем. Гэты важны этап у развіцці еўрапейскай культуры пачаўся ў першай палове XIII стагоддзя ў Італіі. Ужо першыя італьянскія гуманісты А. Дантэ, Дж. Бакача, Ф. Пятрарка і іншыя на месца рэлігійна-містычнайплыні ў мастацтве паставілі чалавека. Абразцамі для іх былі лепшыя творы антычнай культуры. Гэтая ідэя творчага зварота да антычных традыцый пазней была развіта не толькі ў Італіі, але і ў Германіі, Францыі, Англіі, Нідэрландах. Рэлігійная па форме, культура Адраджэння была свецкай па зместу, гуманістычнай па светапогляду. Росквіт Рэнесанса, так яшчэ назвалі гэтую эпоху, прыйшоўся на XVХVI стст., калі ў Італіі хуткімі тэмпамі развіваліся свецкая архітэктура, навука, літаратура, ствараліся шэдэўры выяўленчага мастацтва. Шырокую вядомасць, акрамя італьянскага, атрымала Паўночнае Адраджэнне, якое было ў сваю чаргу цесна звязана з Рэфармацыяй.

Рэфармацыя – гэта рэлігійны рух, які быў напраўлены супраць каталіцкай царквы і шырока распаўсюдзіўся ў Еўропе ў пачатку ХVI стагоддзя. Яго ідэолагі Марцін Лютэр, Жан Кальвін, Томас Мюнцэр вучылі, што для выратавання душы верніка не патрэбен пасрэднік – царква, таму адмаўлялася неабходнасць яе існавання з усёй царкоўнай іерархіяй, набытымі багаццямі і г.д. Адзінай крыніцай веры была аб’яўлена біблія. У некаторых краінах рэфармацыйны рух набыў сацыяльнае адценне і выліўся ў рэлігійныя войны.

Адраджэнне і рэфармацыя знайшлі свой водгук і на беларускіх землях. Гэтаму садзейнічалі больш цесныя сувязі пасля крэўскай уніі з Польшчай, якая стала свайго рода мастом паміж заходнееўрапейскай культурай і культурай усходніх княстваў і дзяржаў; магчымасць моладзі з ВКЛ набываць веды ў універсітэтах Заходняй Еўропы; гандлёвыя сувязі з замежжам. Ідэі рэфармацыі неслі таксама тыя ўдзельнікі рэлігійных войн, якія эмігрыравалі з Заходняй Еўропы ў ВКЛ, дзе была большая верацярпімасць.

Ренесанс знайшоў адлюстраванне ў беларускім кнігадрукаванні, творчасці беларускіх асветнікаў-гуманістаў,у архітэктуры і выяўленчым мастацтве, іншых напрамках культуры.

Хаця беларускі народ быў і ўцягнуты ў агульнаеўрапейскі працэс, але адраджэнне на Беларусі мела свае адрозненні ў параўнанні з

52Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

заходнееўрапейскім рэнесансам. ВКЛ тэрытарыяльна знаходзілася на перыферыі Еўропы, у свой час тут менш адчуваўся непасрэдны ўплыў антычных традыцый. Беларускае Адраджэнне было больш духоўным па сваёй сутнасці ў адрозненне ад еўрапейскай, больш свецкай культуры. Царква і рэлігія ў ВКЛ захавалі сваё вядучае месца ў дзяржаве. Яно пачалося пазней, чым у Еўропе, але развіццё ішло больш хутка. У заходнееўрапейскіх жа краінах Рэнесанс эвалюцыяніраваў паступова, на працягу двух стагоддзяў. Калі на Захадзе рэфармацыйны рух, ідэйнымі каранямі кога быў Рэнесанс, пачаўся пазней эпохі Адраджэння, то на беларускіх землях яны супалі па часу і аказвалі ўзаемаўплыў. Больш таго, росквіт Беларускага Адраджэння назіраецца тады, калі ў Еўропе пачалася контррэфармацыя, каталіцкая царква узмацніла сваё палажэнне. Развіццё рэнесанснай культуры у ВКЛ супала па часу з фарміраваннем беларускай народнасці, з’явілася адным з галоўнаўтваральных фактараў ў гэтым працэсе. Менавіта ў перыяд уваходжання у ВКЛ культура насельніцтва беларускіх зямель пачала набываць свае, самабытныя рысы.

Як вядома, характэрнымі прыкметамі любой народнасці з’яўляюцца наяўнасць адзінай тэрыторыі, адметнасці мовы, культуры, народных традыцый, а таксама этнічная самасвядомасць і саманазва (этнонім).

У стражытнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі і ў прылеглых рэгіёнах пражывалі прадстаўнікі розных этнічных груп: балты, славяне, фінаугры. Гэтае ўзаемадзеянне культурна неаднародных плямён аказала свой уплыў на фарміраванне ў будучым беларускай народнасці. Стракатасць насельніцтва, а таксама складаная палітычная гісторыя рэгіёна перашкаджала паскарэнню этнацэнтрысцкіх тэндэнцый. У перыяд уваходжання ў Кіеўскую Русь у Полацкім і Тураўскім княствах ужо пачалі праяўляцца прыкметы этнічнай кансалідацыі, але гэты працэс ішоў запаволена. Феадальная раздробленасць прывяла да з’яўлення шматлікіх зямляцкіх супольнасцей – удзельных княстваў, але ў той жа час садзейнічала адмежаванню насельніцтва беларускіх зямель ад агульнай культурнай, эканамічнай, этнатэрытарыяльнай прасторы былой Кіеўскай Русі. Заснаванне ВКЛ паскорыла працэс этнагенезу беларусаў.

Вялікае княства літоўскае прадстаўляла сабой політэтнічнае і шматканфесійнае ўтварэнне. Тут назіралася ўзаемадзеянне і ўзаемауплыў розных этнасаў, балтаў, пазней пасля Крэўскай уніі, палякаў. У XIVХVI стст. па розным прычынам прыток на беларускія землі іншаземных элементаў не спыніўся, а нават узрос. Акрамя палякаў, балтаў, сюды перасяляліся жыхары рускіх княстваў, татары, яўрэі. Гэта праявілася ў пашырэнні іншаэтнічных элементаў ў народнай гаворцы, абрадах, адзенні і г.д. Важным было тое, што на тэрыторыі ВКЛ не было вострых міжэтнічных і міжканфесійных канфліктаў. Людзі розных этнасаў і

53Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

вераванняў мірна суіснавалі, узаемна духоўна абагачаліся. Праўда, палітыка ўлады, накіраваная на паланізацыю і акаталічванне, парушала гэтую раўнавагу, але яна не мела рашаючага этнаўтваральнага значэння.

Этнічная стакатасць, безумоўна мела свой ўплыў, але дамініруючае палажэнне ў стварэнні этнакультурнай прасторы заставалася за усходнімі славянамі або “русінамі”, як іх называлі, паколькі яны пераважалі па колькасці, культурнаму узроўню. У аснову ВКЛ былі закладзены прынцыпы дзяржаўнага кіравання, якія склаліся ў рускіх княствах, “руская” мова справаводства, на гэтай жа мове пісаліся большасць дакументаў, літаратурныя выданні. На працягу ўсёй гісторыі ВКЛ адчувалася ідэнтыфікацыя насельніцтва на две групы: “ліцвінаў” і “рускіх”, прычым малася на ўвазе не толькі этнічная прыналежнасць, але і дзяржаўнасць. Але, за выключэннем стварэння на кароткі час асобнага Вялікага княства Рускага ў рамках ВКЛ, гэты падзел працякаў ў мірных формах, але прывёў да пэўнай дваістасці ў самаідэнтыфікацыі. Ф. Скарына, напрыклад, лічыў сябе і русінам, і ліцвінам адначасова. Верагодна, тут адчуваліся розныя падыходы да сэнсу саманазвы: прыналежнасць да пэўнай дзяржавы і прыналежнасць да пэўнага этнасу. Але перш за ўсё Скарына лічыў сябе выхадцам з “слаўнага горада Полацка”. Вось гэтыя саманазвы па пэўнай мясцовасці і пераважалі сярод насельніцтва на першым этапе станаўлення самасвядомасці беларускага народа.

Агульныя этнакультурныя корані ўсходніх славян, падабенства ў мове, культуры замаруджвалі працэс ідэнтыфікацыі беларусаў, украінцаў ад рускіх. Але ў XIV-ХVIстст., калі паняцце “Русь” усё менш і менш адлюстроўвала этнакультурныя адметнасці пэўных рэгіёнаў, паступова “русіны” пачалі падзяляцца на Белую Русь (Мсціслаўскае, Віцебскае, Смаленскае, Полацкае ваяводствы), Чорную (Наваградскае і Мінскае ваяводствы) і Чырвоную (тэрыторыя сучаснай Украіны). Рэгулярным становіцца выкарыстанне этноніма “беларусец” як саманазвы насельніцтва.

У гэты перыяд з развіццём эканомікі узмацняюцца сувязі паміж асобнымі рэгіёнамі ВКЛ, што таксама садзейнічала этнакультурнай, эканамічнай, моўнай інтэграцыі.

Палітычным фактарам, які дадатна паўплываў на ўтварэнне беларускай народнасці, стала ўваходжанне беларускіх княстваў ў адзіную, хаця і ў шматэтнічную дзяржаву. Менавіта ў XIV-ХVIстст. складваеццадзяржаўна-тэрытарыяльнаеадзінства рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва.

Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Даволі

54Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

дакладна праследжвалася этнічная мяжа паміж імі і балцкім насельніцтвам, якая пралягала прыкладна каля Ашмян і Браслава і ў наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася, менш выразна з другімі славянскімі этнасамі, будучымі рускімі і ўкраінцамі. Кампактныя групы этнасаў, якія жыля побач са славянамі, з’явіліся дадатковым кампанентам фарміравання беларускай народнасці, але ўвогуле не парушалі цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Асобнай і важнай праявай этнасу з’яўляецца мова. Старажытная пісьменнасць на беларускіх землях была заснавана на стараславянскай мове.Але ўжо ў пісьмовых крыніцах XIII стагоддзя, у час існавання Полацкага і Тураўскага княстваў, зафіксаваны першыя праявы мясцовых дыялектаў. Менавіта сярэднебеларускія гаворкі выступілі ў якасці кансалідзіруючага элемента пры складванні агульнабеларускай мовы. Фарміраванне асноўных фанетычных, граматычных і лексічных адметнасцей, уласцівых беларускай мове, працягвалася да ХVI стагоддзя. Менавіта ў адзначаны час праявіліся такія яе асаблівасці,як цвёрдае “р”, дзеканне і цеканне, фрыкатыўны гук “г”, прыстаўны гук “в”. Пэўны ўплыў на станаўленне гэтых адметнасцей і пашырэнне славарнага запасу старабеларускай мовы аказалі запазычанні з іншых моў этнасаў, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, або з якімі існавалі цесныя кантакты: палякаў, ліцвінаў, татараў, з агульнаеўрапейскай лацінскай мовы, а таксама царкоўнаславянізмы.

Развіццю старабеларускіх моўных асаблівасцей спрыяла тое, што дзяржаўнай мовай у ВКЛ была “руская”. Літоўцы доўгі час зусім не мелі сваёй пісьмовасці, таму пры ўтварэнні ВКЛ ў вядзенні справаводства была проста запазычана мова справаводства “рускіх” княстваў. А паколькі ядро ВКЛ складалі, акрамя літоўцаў, княствы, існаваўшыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі, то ў літаратуру і справаводства праніклі перш за ўсё асаблівасці гаворак мясцовага насельніцтва. Назіраўся ўзаемадапаўняльны працэс: з аднаго боку мясцовыя дыялекты леглі ў аснову дзяржаўнай мовы, з другога боку, у ходзе развіцця ВКЛ гэтая мова з пашырэннем уплыву розных этнасаў і развіццём мясцовых асаблівасцей усё больш набывала рысы мовы менавіта старабеларускай народнасці. Адпаведна ў XIV-ХVIстст. усё выразней выяўляліся і асаблівасці мовы Чырвонай Русі, якая нарэшце трансфарміравалася ў стараўкраінскую. Старабеларусізмы і стараўкраінізмы, у залежнасці ад паходжання таго ці іншага пісара, сустракаюцца ў помніках пісьмовасці ВКЛ да XVII стагоддзя, пазней ужо назіраецца дыферэнцыяцыя гэтай мовы справаводства на беларускую і украінскую.

На працягу XIV-ХVIстст. на беларускіх землях ішло станаўленне і развіццё духоўнай і матэрыяльнай культуры, якая ўсё больш набывала

55Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

нацыянальныя адметнасці і ператварался ў важны фактар, характарызуючы станаўленне беларускай народнасці. Адметнай рысай тагачаснай культуры быў моцны рэлігійны ўплыў. Да пачатку ХVI стагоддзя сістэма адукацыі на беларускіх землях яшчэ была слаба развіта. Нешматлікія школы дзейнічалі ў асноўным пры цэрквах і манастырах. Але тым не менш моладзь магла атрымаць нядрэнную адукацыю, у тым ліку і вышэйшую, у еўрапейскіх навучальных установах. Пранікненне на беларускія землі спачатку каталіцызма, затым рэнесансавага гуманізма і рэфарматарскіх ідэй значна актывізавала літаратурнае жыццё, кнігавыдавецкую справу. Традыцыйна апрача твораў царкоўна-рэлігійнагазместу прадаўжалася і летапісанне. Але летапісы набываюць,па-першае,рэгіянальны характар,па-другое,яны становяцца больш пашыранымі, белетрызуюцца, нагадваючы часам свецкія гістарычныя повесці. Найбольш вядомымі летапісамі былі “Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, “ Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”,Беларуска-літоўскілетапіс 1446 г. Важнымі літаратурнымі помнікамі сярэднявяковай Беларусі з’яўляліся разнастайныя дзяржаўныя, юрыдычныя дакументы, у першую чаргу Метрыка ВКЛ і Статуты ВКЛ.

Новым у развіцці літаратуры сталі пераход з пергамента на паперу і пачатак кнігадрукавання ў XV стагоддзі, што дазволіла павялічыць колькасць выпускаемых кніг і зрабіць іх больш таннымі. Беларуская друкарская і асветніцкая справа звязана з іменем Францыска Скарыны. Ён нарадзіўся каля 1490 г. ў Полацку ў сям’і заможнага купца. Францыск Скарына атрымаў добрую адукацыю: скончыў універсітэты ў Кракаве і Падуі. Яго перадавыя погляды і гуманістычная накіраванасць былі ўвасоблены ў прадмовах, каментарыях, перакладах з латыні на стараславянскую, вельмі набліжаную да старабеларускай, мову 23 кніг Бібліі, надрукаваных ў 1517-1519гг. у Празе. Пасля пераезду ў Вільню Ф. Скарына арганізаваў першую ў ВКЛ друкарню, у якой былі выдадзены “Малая падарожная кніжыца” і “Апостал”. Кнігадрукарства, пачатае Скарынам, хутка пашырылася ў іншых гарадах ВКЛ. У першай палове ХVI ст. былі заснаваны друкарні ў Брэсце, Несвіжы, Заблудаве, Полацку, Мінску, Любчы, Слуцку, Пінску, Іўе і інш. У Тэкстах Бібліі, Евангелля, надрукаваных ў Брэсце і Цяпіна, добра прасочваўся ўплыў старабеларускай мовы.

У сярэдзіне ХVI стагоддзя беларуская літаратура развівалася пад моцным уплывам рэфарматарскіх ідэй заходнееўрапейскага пратэстантызму. У ВКЛ ён праявіўся галоўным чынам у форме кальвінізму. Яго заснавальнік Кальвін вялікую ўвагу ўдзяляў прадвызначанасці лёсу, а крытэрыем богавыбранасці – асабістыя поспехі ў

56Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

жыцці, у тым ліку і набыццё багацця сумленным шляхам. Гэта імпаніравала маёмасным колам, таму сацыяльнай апорай кальвінізму у ВКЛ сталі магнаты, частка шляхты. Пратэстантызм у Беларусі не набыў такіх вострасацыяльных формаў, як у некаторых краінах Заходняй Еўропы. У ВКЛ ён выразіўся галоўным чынам у асветніцтве, прапагандысцкай дзейнасці, у палемічнай літаратуры.

Сярод дзеячаў беларускай Рэфармацыі значнае месца займаў Сымон Будны. Ён выдаў у Несвіжскай друкарні “Катэхізіс”, напісаў шэраг філасофска-палемічныхтрактатаў, самыя значныя з іх – “Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры”, “Пра свецкую ўладу”. Будны заклікаў да сацыяльнай гармоніі, фарміравання справядлівай дзяржаўнасці.

Блізкіх поглядаў прытрымліваўся Васіль Цяпінскі. Яму належыць першы пераклад на старабеларускую мову Евангелля. У прадмове ён заклікаў да захавання і развіцця роднай мовы.

Асаблівасцю развіццця літаратуры ў ВКЛ з’явілася большая разнабаковасць яе форм, перавага свецкага пачатку.

Пачынальнікам свецкай літаратуры у гэты час можна лічыць М. Гусоўскага. Яго пяру належыць 3 паэмы, асноўная з іх – “Песня пра зубра” і 10 вершаў. Гусоўскі таленавіта апісваў мясцовую прыроду, расказваў пра мінулае, паэтычна ўславіў Вітаўта. Пад уплывам Рэнесанса і Рэфармацыі значна пашырылася палемічная і публіцыстычная літаратура. Шырокую вядомасць атрымалі трактаты А. Волана па маральным праблемам, Міхалона Літвіна па этнічным пытанням, літаратурныя запісы аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнобыльскага,ананімны “Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.” і інш.

У архітэктуры XIV-ХVIстст. адчуваўся значны ўплыў заходняй сярэднявяковай Еўропы, дзе пераважалі ў гэты час раманскі і гатычны стылі, Візантыі і рускага дойлідства. Але ў той жа час праяўляліся мясцовыя асаблівасці, характэрныя менавіта для беларускай народнасці.

Знешняя і унутраная абстаноўка ў ВКЛ, шматлікія войны, унутрыпалітычныя крызісы і сацыяльныя канфлікты прывялі да развіцця абарончага дойлідства. Другім важным напрамкам ў архітэктуры стала будаўніцтва культавых пабудоў. Абарончыя збудаванні ўзводзіліся ў асноўным у раманскім стылі, для якога характэрна масіўнасць, арачныя перакрыцці, адсутнасць упрыгожанняў. Такімі былі замкі ў Крэве, Лідзе,Навагрудку, Віцебску, Гародне, Оршы, Міры. Унікальнымі з’яўляюцца культавыя храмы-крэпасціў в. Сынкавічы Зэльвенскага раёна і ў в. Маламажэйкава Шчучынскага раёна на Гродзеншчыне. Першая пабудавана ў раманскім стылі, другая – ў змешаным раманска-

57Глава 4. ЕЎРОПА І БЕЛАРУСЬ Ў ПОЗНІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. УТВАРЭННЕ І ЎМАЦАВАННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА, ЖАМОЙЦКАГА

рэнесанскім стылі. Прыстасаваным для абароны быў таксама кальвінскі храм у г. Смаргоні ў Гродзенскай вобласці.

Для стыля готыкі характэрны паўаркі (аркбутаны), рабрыстае (нервюрнае) скляпенне, стральчатыя вокны, шпілі і высокія дахі. Але беларуская готыка мела пэўныя адрозненні: гэта адносная прастата і большая масіўнасць. Помнікам гатычнага культавага дойлідства з’яўляецца касцёл у в. Ішкальдзь у Баранавіцкім раёне. У пачатку ХVI стагоддзя прыватны гатычны замак быў узведзены В. Гаштольдам у в. Геранёны Іўеўскага раёна. Будаваліся таксама праваслаўныя цэрквы ў візантыйскім, або псеўдарускім стылі, для якога характэрны большая дэкаратыўнасць, шматкупальнасць.

Выяўленчае мастацтва ў XIV-ХVIстст. мела пераважна рэлігійны характар і знаходзілася пад уплывам візантыйскай і старажытнарускай культур. Для яго характэрны аскетызм вобразаў святых, адсутнасць аб’ёмнасці,абстрактна-сімвалічныаднаколерны, часцей за ўсё залацісты фон. Прыкладам з’яўляюцца іконы “Параскева-Пятніца”,“Маці боская Адзігітрыя (заступніца) Смаленская” з в. Дубінца Столінскага раёна, “Маці боская Іерусалімская” з Пінска. Але паступова візантыўскі ўплыў зніжаецца і адначасова ўзмацняюцца мясцовыя асаблівасці. Рысы нацыянальнага беларускага выяўленчага мастацтва праслежваюцца ў іконе “Нараджэнне Марыі”.

Да выяўленчага сярэднявяковага мастацтва адносяцца таксама кніжные мініяцюры, напрыклад, у Радзівілаўскім летапісу, гравюры,напрыклад, ў выданнях Ф. Скарыны. Новым у гэты час стала зараджэнне свецкага жывапісу, так званага “сармацкага” партрэта. Прыкладам можа служыць партрэт Юрыя Радзівіла пачатку ХVI ст.

У рамках дэкаратыўна-прыкладногамастацтва ўXIV-ХVIстст. развіваліся драўляная скульптура, разьба па дрэву, чаканка па металу, выраб керамікі.

Такім чынам, XIV-ХVIстст. сталі перыядам роста этнічнай самасвядомасці беларусаў, фарміравання беларускай народнасці, пашырэння ўплыву Рэнесанса і Рэфармацыі, зараджэння і развіцця элементаў самабытнай беларускай культуры.

studfiles.net

Тэма 3. Беларускія землі ў складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага. Грамадскі лад дзяржавы (4 гадзіны)

1. Асноўныя канцэпцыі паходжання Вялікага Княства Літоўскага.

Знешнія і ўнутраныя, сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прычыны і перадумовы ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага.

2. Працэс фарміравання тэрыторыі дзяржавы з цэнтрам у Навагародку. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага ў ХIV–ХV ст. Васальная залежнасць мясцовых (удзельных) князёў ад вялікага князя.

3. Структура феадальнага грамадства. Падзел на класы і саслоўі. Фарміраванне саслоўя шляхты. Прававое становішча шляхты ў ХV–ХVI ст.

4. Сацыяльнае і прававое становішча сялян (гаспадарскіх, панскіх, царкоўных). Прававы статус асобных катэгорый сялян: баяр путных і панцырных, даннікаў, сялян-слуг, цяглых і асадных сялян, агароднікаў, халупнікаў і інш. Працэс запрыгоньвання сялян і яго адлюстраванне ў заканадаўстве.

5. Афармленне прававога становішча гараджан (месцічаў). Правы і абавязкі гараджан вялікакняжацкіх (дзяржаўных) гарадоў і прыватнаўласніцкіх гарадоў. Статус гараджан у гарадах з магдэбургскім правам.

Тэма 4. Дзяржаўна-палітычны лад Вялікага Княства Літоўскага. Уніі з Польшчай (2 гадзіны)

1. Сістэма органаў дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага.

2. Прававое становішча вялікага князя (гаспадара) дзяржавы.

3. Рада Вялiкага Княства Лiтоўскага. Яе склад i кампетэнцыя. Змены ў прававым становiшчы рады ў ХV–ХVI ст.

Вышэйшыя службовыя асобы Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Дзяржаўная канцылярыя.

4. Сойм Вялiкага Княства Лiтоўскага. Працэс станаўлення, склад i парадак дзейнасцi. Кампетэнцыя сойма. Заканадаўчая дзейнасць сойма.

5. Мясцовыя органы дзяржаўнай улады.

6. Міжнароднае становішча ВКЛ у ХIV–ХVI ст.

7. Крэўская ўнiя 1385 г.

8. Гарадзельская ўнія 1413 г.

9. Люблінская ўнія 1569 г.

10. Берасцейская ўнія 1596 г.

Тэма 5. Судовая сістэма Вялікага Княства Літоўскага. Судаводства (2 гадзіны)

1. Вышэйшыя (цэнтральныя) суды дзяржавы. Гаспадарскi (Вялiкакняжацкi) суд, яго склад, кампетэнцыя і парадак дзейнасцi. Суд паноў-рады. Камісарскі суд. Соймавы суд.

2. Судовая рэформа ХVI ст. Новыя прынцыпы судовага ладу і судаводства. Утварэнне інстытута адвакатуры. Узнікненне інстытута следчых і судовых выканаўцаў. Возныя і інстыгатары.

3. Галоўны суд (Трыбунал): узнікненне, парадак фармiравання i дзейнасць. Кампетэнцыя суда. Заканадаўчая рэгламентацыя яго дзейнасці (у законе аб утварэнні суда – «Способ прав трыбунальских» 1581 г., у Статуце 1588 г

4. Мясцовыя суды: замкавы (гродскi), земскi, падкаморскi, каптуровы, копны, войтаўска-лаўнiцкі. Перыяд утварэння, склад, парадак фарміравання i дзейнасцi. Падсуднасць спраў.

6. Суды для сялян.

7. Судова-працэсуальнае права. Змены ў судаводстве ў ХVI ст. Судовыя пастановы і судовыя кнігі.

Да тэмаў 3–5

Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею: в 39 т. – Вильна: тип. губ. правл., 1865 – 1915. – 39 т.

Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией: в 5 т. (1846―1853) – СПб.: тип. 2-го отд-ния собств. е. и. в. Канцелярии. – 5 т.

Алексютовіч, М.А. Скарына, яго дзейнасць і светапогляд / М.А. Алексютовіч. – Мінск: АН БССР, 1958. — 145 с.

Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. Даведнік / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭн, 2001. – 496 с.

Бершадский, С.А. Литовские евреи: История их юридического и общественного положения в Литве от Витовта до Люблинской унии. 1388-1569 г. / С.А. Бершадский. – СПб.: Типография М.М. Стасюлевича. —1883. – VII, 431 c.

Вішнеўская, І.У. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі / І.У. Вішнеўская. – Мінск: Тэсей, 2004. — 271 с.

Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / А.Ф. Вішнеўскі. – Мінск: Экаперспектыва, 2000. — 314 с.

Греков, И.Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы : XIV―XVI вв. / І.Б. Греков. – Москва: Изд. вост. лит., 1963. — 374 с.

Груша, А.И. Канцылярыя Вялiкага Княства Лiтоўскага 40-х гадоў XV - першай паловы XVI ст.: Дыс. на суіск. вучон. ступ. канд. гіст. навук: 07.00.02 / НАНБ Ін-т гісторыі. – Мінск, 2001. – 113 с.

Доўнар-Запольскі, М.В. Гісторыя Беларусі / М.В. Доўнар-Запольскі – Мінск: "Беларус.энцыкл." ім.П. Броўкі, 1994. — 510 с.

Довнар-Запольский, М.В. Очерки по организации западнорусского крестьянства в XVI веке / М.В. Довнар-Запольский. – Киев: Киевская 1-я артель печатного дела, 1905. — 167 с.

Довнар-Запольский М.В. Старинные описи Литовской Метрики / М.В. Довнар-Запольский. – СПб.: Типография императорской Академии наук, 1901. – 9 с.

Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т.І. Доўнар. – Мінск: ДІКСТ БДУ, 2011. – 552 с.

Доўнар, Т.І. Гiсторыя палiтычнай i прававой думкi Беларусi XVI-XVIII ст.: хрэстаматыя / Т.І. Доўнар, Ю.П. Доўнар, Л.Л. Голубева. – Мінск: БДУ, 2004. — 206 с.

Доўнар, Т.І. Суды феадальнай Беларусi / Т.І. Доўнар // Судовы вecніk. — 1992. – № 1. — С. 59-61.

Доўнар, Т.І. Судов и справ своих отступили и выреклись / Т.І. Доўнар // Судовы вecнik. –1992. – № 2. – С. 54-57.

Доўнар, Т.І. Закон продкаý нашых / Т.І. Доўнар // Судовы веснік. – 1992. – № 3. – С. 44-47.

Доўнар, Т. І. Утварэнне Галоўнага суда (Трыбунала) Вялікага княства Літоўскага – завяршальны этап судовай рэформы ХVІ ст. / Доўнар Т.І., Доўнар Ю.П // Юстыцыя Беларусі. 2004. – № 7 (34). – С. 42– 43.

Довнар, Ю.П. Процесс по гражданским делам в судах первой инстанции Беларуси по законодательству XVІ века / Ю.П. Довнар // Юрист. — 2002. — № 2. С. 88 - 90.

Довнар, Ю.П. Судебная власть в правовом государстве / Ю.П. Довнар // Актуальные вопросы политики, экономики и правового обеспечения социально-ориентированного государства: тез. докл. респ. науч.-практ. конф., Минск, 22 ноября 2000 г. / под общ. ред. С.В. Решетникова (гл. ред.) [и др.]. – Минск: Академия управления при Президенте Республики Беларусь, 2001. – С. 56 – 57.

Довнар, Ю.П. Судовая рэформа XVІ стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім / Ю.П. Довнар. – Мінск: БДУ, 2007. – 175 с.

Довнар, Ю.П. Судебная реформа XVІ века в Беларуси / Ю.П. Довнар // Вести Ин-та современных знаний. – 2002. - № 1. – С. 3 – 13.

Довнар, Ю.П. Зараджэнне інстытута прафесійнай адвакатуры ў Вялікім княстве Літоўскім / Ю.П. Довнар // Всн. БДУ. – 2003. – № 1. – С. 90 – 95.

Доўнар, Ю.П. Погляды Андрэя Волана на судовую ўладу / Ю.П. Доўнар // Матэрыялы міжнар. навук.-практ. канф., Баранавічы, 1 – 2 снежня 2001 г. – Мінск, 2001. – С. 166 – 167.

Довнар, Ю.П. Рэфармаванне цэнтральных судоў Вялікага княства Літоўскага ў XVІ стагоддзі: материалы междунар. науч.-практ. конф., Минск, 6 – 7 декабря 2001 г. / Белорус. гос. ун-т; редкол.: И.Н. Колядко (отв. ред) [и др.]. – Минск: БГУ, 2003. – С. 7 – 10 .

Доўнар Ю.П. Утварэнне земскіх судоў – істотны крок у правядзенні судовай рэформы XVІ ст. на Беларусі: материалы междунар. науч. конф. студентов и аспирантов, Минск, 29 – 30 г. / Белорус. гос. ун-т; редкол.: Г.А. Шумак (отв. ред) [и др.]. – Минск: БГУ, 2003. – С. 3 – 5.

Ермаловіч, М. Беларуская дзяржава – Вялікае княства Літоўскае / М. Ермаловіч. – Мінск: Беллітфонд, 2000. — 435, [8] с.

Краўцэвіч, А.К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага / А.К.Краўцэвіч. – Мінск: Бел. навука, 1998. — 206, [2] с.

Лазутка, С.А. I Литовский статут ― феодальный кодекс Великого княжества Литовского / С.А. Лазутка. – Вильнюс: Гос. ун-т им. В. Капсукаса, 1973. — 213 с.

Лаппо, И.И. Земский суд в Великом Княжестве Литовском в конце XVI века / И.И. Лаппо. – СПб.: Типография В.С. Балашева, 1897. — 64 с.

Лойка, П.А. Шляхта беларускiх зямель у грамадска-палiтычным жыццi Рэчы Паспалiтай другой паловы XVI - першай трэцi XVII ст. / П.А. Лойка. – Мінск: БДУ, 2002. — 99 с.

Місарэвіч, Н.В. Магдэбургскае права на Беларусі: манаграфія / Н.В. Місарэвіч. – Гродна : ГрДУ, 2003. — 107 с.

Насевіч, В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага : Падзеі і асобы / В.Л. Насевіч. – Мінск: Полымя, 1993. — 160 с.

Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 1 / М.П. Касцюк [і інш.] – Мінск: Беларусь, 1994. – 620 с.

Падокшын, С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура (філасофска-гістарычны аналі) / С.А. Падокшын. – Мінск: Бел. навука, 1998. — 111 с.

Сільчанка, М.У. Гісторыя мясцовага самакіравання на Беларусі / М.У. Сільчанка, Н.В. Місарэвіч – Гродна : ГрДУ, 2000. — 54 с.

Францыск Скарына і яго час: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1988. — 607, [1] с.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск: БелЭн, 1993 – 2003. – 6 т.

Юхо, І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: у 2 ч. / Я.А. Юхо. – Мінск: РІВШ БДУ, 2000. – Ч. 1. – 352 с.

Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.

Юхо, Я.А. Канцэпцыі фарміравання Вялікага княства Літоўскага / Я.А. Юхо // Беларус. гіст. часоп. – 2003. – № 9. – С. 10 – 12.

studfiles.net